Прэм’ер Славеніі пачысціў буцы гульцам сваёй зборнай

Источник материала:  
19.11.2009 14:42 — Новости Спорта

Прэм’ер Славеніі пачысціў буцы гульцам сваёй зборнай

Пасля перамогі зборнай Славеніі над Расіяй у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету‑2010 (1:0) прэм’ер‑міністр гэтай альпійска-балканскай краіны Борут Пахар стрымаў слова і пачысціў буцы славенскіх футбалістаў.

Такое абяцанне (што Славенія пераможа і трапіць на чэмпіянат свету) ён даў напярэдадні першай стыкавай сустрэчы, якая прайшла ў Маскве 14 лістапада і скончылася перамогай расіян з лікам 2:1.

«Я толькі што пачысціў буцы гульцоў, — сказаў Пахар у інтэрв’ю славенскаму тэлебачанню адразу ж пасля выхаду з распранальні зборнай. — Праўда, не ўпэўнены, што зрабіў гэта якасна».

←Михаил Захаров: меня поздравили все, кроме федерации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика