Чацвёртую запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ атрымала мінскае «Дынама». На гэты раз хлопцы Аляксандра Андрыеўскага ў гасцях выйгралі ў тальяцінскай «Лады».
Матч добра пачынаўся для мінчан. Ужо на 22‑ой секундзе Ханес Хювенен лік адкрыў. Праўда, ужо на чацвёртай хвіліне Канстанцін Паноў лік зраўняў.
У другім перыядзе Андрэй Міхноў і Сяргей Андронаў павялічылі перавагу «Лады» — 3:1. Добра што вілі Пелтанен яшчэ ў другой трэці зноў адну шайбу адквітаць.
Намаганнямі Каспара Саўлеціска «Дынама» зраўняла лік, і перавяла сустрэчу ў овертайм. У кампенсаваны час «зубры» сёлета яшчэ не прайгравалі.
Перамогу «Дынама» прынёс трапны кідок Дзмітрыя Мялешка — 3:4.
Пасля 21 гульні беларуская каманда мае на сваім рахунку 30 пунктаў, і дзеліць восьмую‑дзевятую пазіцыю ў табліцы заходняй канферэнцыі з маскоўскім ЦСКА.
Наступную гульню «Дынама» правядзе 14 лістапада ў гасцях з казанскім «Ак барсам».