БАТЭ адмовіўся ад удзелу ў футбольным Кубку Садружнасці
Шасціразовы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ не возьме ўдзелу ў традыцыйным штогадовым турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў студзені 2010 года ў Маскве.
Гэта тлумачыцца познім сканчэннем сезона і неабходнасцю прадаставіць адпачынак гульцам і трэнерам клуба, паведамляе сайт БАТЭ, нагадваючы, што каманда гуляе ў Лізе Еўропы і свой апошні матч групавога турніру правядзе 17 снежня супраць англійскага «Эвертана».
Дарэчы, адмовіўся ад удзелу ў сёлетнім турніры і малдаўскі «Шэрыф», які таксама гуляе ў групавым турніры Лігі Еўропы.
У студзені 2009 г. БАТЭ таксама не браў удзелу ў «Кубку чэмпіёнаў Садружнасці», адмовілася ад удзелу ў турніры і мінскае «Дынама», якое фінішавала ў сезоне‑2008 на другім месцы ў чэмпіянаце краіны.
Беларусь у Маскве ў студзені 2009 г. прадстаўляў бронзавы прызёр таго сезона сталічны МТЗ‑РІПА.
МТЗ‑РІПА выйшаў у чвэрцьфінал, дзе прайграў казахскаму «Актабэ» — 1:4.
А ў 2008 г. БАТЭ дайшоў да паўфіналу, дзе прайграў будучаму пераможцу турніру ленкараньскаму «Хазару» — 1:2. У 2007 г. БАТЭ дайшоў да чвэрцьфінала турніру.
***
Хто заменіць барысаўчан гэтым разам і ці будзе прадстаўнік Беларусі ўдзельнічаць наогул, пакуль невядома, дадае БелаПАН са спасылкай на прэс‑службу Беларускай федэрацыі футбола.
У гэтым сезоне Расійскі футбольны саюз унёс змяненне ў рэгламент, згодна з якім на матчы КЧС забараняецца выстаўляць не асноўны склад.