Футболу не будзе — будуць лыжы

Источник материала:  
12.11.2009 11:24 — Новости Спорта

14 лістапада нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе ў Саудаўскай Аравіі таварыскую гульню са зборнай гэтай краіны.

Тэлевізійнай трансляцыі з Саудаўскай Аравіі не плануецца. Пра гэта паведамілі «НН» у рэдакцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Праўда, у гэты дзень на АНТ будзе паказаны матч Расія - Славенія.

Не будзе БТ паказваць і таварыскую гульню зборных Беларусі і Чарнагорыі, якая пройдзе на Балканскім паўвостраве 18 лістапада.

Аднак ў Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што плануюць у як мага больш поўным аб’ёме асвятляць Кубак свету па біятлоне, які пачнецца пры канцы лістапада і Зімовую алімпіяду ў Ванкуверы (люты 2010 года).

←Футбол. Сборная Беларуси начала тренировки в Саудовской Аравии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика