АЕК – БАТЭ – 2:2
Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю (2:2) у матчы 4-га туру футбольнай Лігі Еўропы з грэцкім АЕКам.
Першы мяч быў забіты ўжо на 15-й секундзе (!) сустрэчы. Вызначыўся аргенцінскі легіянер АЕКа Ісмаэль Бланка, праз восем хвілін грэкі ледзь не падвоілі лік: мяч пасля ўдару Кафеса прайшоў у некалькіх сантыметрах ад штангі.
А потым БАТЭ узяў ініцыятыву ў свае рукі. Спачатку на 17-й хвіліне быў сольны праход Віталя Радзівонава – 1:1, а на 26-й хвіліне Аляксандр Валадзько, заўважыўшы, што варатар грэкаў Саха не паспявае вярнуцца ў сваю штрафную, метраў з 25-ці ударыў па варотах – 2:1.
АЕК зраўняў лік у першым тайме на 38-й хвіліне. Пасля розыгрышу штрафнога лі зраўняў бразілец Густава Мандука – 2:2.
А другі тайм БАТЭ папросту праваліў, грэкі мелі некалькі шанцаў забіць (і не раз), часам беларусаў выручала штанга, перакладзіна, Верамко ці бяздарнасць (ці гэта нешанцаванне) грэкаў.
Матч так і скончыўся 2:2.
Беларусы калі і выйгралі, то па колькасці жоўтых картак. Нагадаем, два тыдні таму БАТЭ ў Мінску перамог – 2:1.
***
Галы: Бланка (1-я) – 1:0, Радзівонаў (17-я) – 1:1, А. Валадзько (26-я) – 1:2, Мандука (38-я) – 2:2
АЕК: Саха, Кафес (Леанарда, 83), Нсаліва (Яхайя, 67), Мандука (Херсі, 70), Яхіч, Карабелас, Бланка, Немет, Георгеас, Скока, Генцаглу.
БАТЭ: Верамко, Ліхтаровіч, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, А.Валадзько, Крывец (Алумона, 67), Няхайчык, Скавыш (Радзькоў, 78), Бардачоў, Радзівонаў.
Суддзя: Аарон Яфет (Ізраіль).
Папярэджанні: Юрэвіч, Няхайчык, Радзькоў, Паўлаў – Генцаглу, Немет (усе – жоўтыя), выдаленне Шытава (за дзве жоўтыя).
Афіны, 5 лістапада.
***
Сёння ў Ліверпулі гулялі «Эвертан» і «Бенфіка». Партугальцы выйгралі 2:0 (Савіёла, 63, Кардоса, 76)
Пасля 4-х тураў: Бенфіка – 9 (баланс мячоў 9—1), Эвертан – 6 (6—8), БАТЭ – 4 (5—7), АЕК – 4 (4—8).
Ранейшыя гульні:
17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.
Наступныя гульні:
2 снежня: БАТЭ – Бенфіка (Мінск), АЕК – Эвертан
17 снежня: Эвертан – БАТЭ (Ліверпуль), Бенфіка – АЕК.
У плей-оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды з групы.