Хэнлан пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі
02.11.2009 13:17
—
Новости Спорта
Паводле інфармацыі сайта Федэрацыі хакею Беларусі, у панядзелак раніцай у прыватнай гутарцы з кіраўніком ФХРБ Уладзімірам Навумавым Глен Хэнлан заявіў пра спыненне супрацоўніцтва са ззборнай Беларусі. Такое рашэнне Хэнлан матываваў сваім маральна‑псіхалагічным станам.
«Пасля доўгіх роздумаў, я прыйшоў да высновы, што для каманды і яе вынікаў будзе лепей, калі я сыйду. (…) Я веру ў будучыню беларускага хакею і шчыра жадаю поспехаў вашай камандзе на Алімпіядзе і чэмпіянату свету», - паведамляе Прессбол.
Два тыдні таму Глен Хэнлан быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера мінскага «Дынама», тады ён пасля дзённага роздуму застаўся на пасадзе трэнера зборнай.
На гэтым тыдні зборная Беларусі ўдзельнічае ў хакейным турніры Кубак Палесся.