Першая перамога Андрыеўскага

Источник материала:  
Хакейны клуб "Дынама-Мiнск" перарваў серыю паражэнняў, якая дасягала трох матчаў. Сталiчная каманда на выездзе адолела маскоўскiх аднаклубнiкаў з лiкам 5:1. Гэта першая перамога пад кiраўнiцтвам Аляксандра Андрыеўскага. Менавiта з такiм жа лiкам на карысць беларусаў завяршылася i леташняе супрацьстаянне клубаў у чэмпiянаце КХЛ. Двойчы ў мiнскiм "Дынама" вызначыўся Ханэс Хювенен, акрамя яго шайбы закiнулi Юнас Андэрсан, Джэф Плат i Яраслаў Чупрыс. Дарэчы, у шведскага форварда Юнаса Андэрсана ў Мiнску нарадзiўся сын, i ў Маскве да каманды ён далучыўся толькi за дзень да гульнi. Наступны матч беларусы правядуць у Мiнску супраць маскоўскага ЦСКА 30 кастрычнiка.   Алена КРАВЕЦ.
←Приплыли...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика