Сафіна знялася з турніру

Источник материала:  
28.10.2009 23:35 — Новости Спорта

Першая ракетка свету расіянка Дзінара Сафіна пакідае выніковы турнір у Катары з прычыны сур’ёзнай траўмы.

У сераду, 28 кастрычніка, Сафіна выйшла ў матчы "белай" групы супраць Елены Янкавіч (Сербія), але ў першым сэце пры ліку 1:1 вымушана была спыніць матч.

Дзінару заменіць другая расіянка Вера Званарова,

якая прыехала ў Доху ў якасці першай запасной, паведамляе Спорт-Экспресс.

У чацвер, 29 кастрычніка, мінулагодняя фіналістка выніковага турніру WTA згуляе супраць датчанкі Каралін Вазняцкі. Каралін у сераду перамагла беларуску Вікторыю Азаранку – 1:6, 6:4, 7:5.

На рахунку Азаранкі, такім чынам, адна параза і адна перамога: у аўторак беларуска перамагла Янкавіч – 6:3, 6:2. Са Званаровай Азаранка згуляе ў пятніцу.

У паўфінал выходзяць дзве тэнісісткі

Апроч таго, першай ракеткай свету па выніках 2009 года стала амерыканка Серэна Уільямс.

←КХЛ. Минское «Динамо» крупно обыграло московское

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика