ПРОСТА АБ ПРОСТЫМ

Источник материала:  

У ацыянальная футбольная зборная Беларусi правяла апошнюю хатнюю гульню ў адборачным цыкле да чэмпiянату свету-2010 у ПАР. У супрацьстаяннi з камандай Казахстана нашы хлопцы ўпэўнена перамаглi 4:0. Гэтымi двума сказамi можна сцiпла распавесцi пра тое, што адбывалася на полi стадыёна "Брэсцкага" ў горадзе над Бугам. Але толькi англiчане лiчаць, што самае прыгожае ў футболе — гэта лiк на табло. Нам жа да сэраў з туманнага вострава далёка, так паспрабуем больш падрабязна рассмакаваць суботнюю гульню.

ПРОСТА АБ ПРОСТЫМСпачатку аб яе прапiсцы. Кiруючыся прынцыпам "зборную павiнны пабачыць па ўсёй краiне", гер Штанге актыўна вывучае беларускiя абласныя цэнтры. I калi першая такая спроба адгукнулася паразай ад Люксембурга ў Гомелi, то заходнiя рубяжы — Гродна i Брэст — сталi шчаслiвымi не толькi для нямецкага трэнера, але i для ўсiх нас. Ды i, шчыра кажучы, наўрад цi сталiчны "Дынама" змог бы запоўнiцца на 100% — узровень супернiка не той.

А беларусы працягвалi цiснуць. Асноўная пагроза зыходзiла ад вышэйназваных форвардаў, а таксама iнсайдаў — Калачова (на фота)справа i Бардачова злева. З'яўленне Максiма на левым фланзе паўабароны — чарговы сюрпрыз Бернда Штанге. Абаронца БАТЭ быў падняты па вертыкалi ўверх i сапраўды раскрыў новыя гранi свайго таленту. Яго дрыблiнг раз за разам пакiдаў казахскiх футбалiстаў нi з чым. Менавiта Бардачоў распачаў лiк: падача Калачова, скiдка Верхаўцова — i Максiм пры адсутнасцi ў радыусе добрых трох метраў вакол сябе супернiкаў магутным ударам левай ледзьве не парваў сетку. Трэба было бачыць i чуць трыбуны ў гэты момант! Адвыклыя ад вялiкага футбола брэсцкiя заўзятары паднялi ўзровень дэцыбел на стадыёне да неверагодных вышыняў. А фанацкi сектар парадаваў чарговым актуальным банэрам: выява спiдометра са стрэлкай на лiчбе 80 i надпiс "Цiснi яшчэ!" былi звернуты да капiтана беларускай каманды Аляксандра Кульчыя. У гэты дзень паўабаронца праводзiў сваю юбiлейную, васьмiдзясятую, гульню ў майцы зборнай, дагнаўшы па гэтым паказчыку лiдара Сяргея Гурэнку. Ужо заўтра на полi легендарнага "Уэмблi" Аляксандр мае шанец усталяваць абсалютны рэкорд.

Другая палова стала працягам першай, у тым плане, што нiчога не змянiлася — атакавалi толькi беларусы, а Жаўноў мёрз у адзiноце. У самай сярэдзiне другога тайма Калачоў проста выдатным ударам метраў з трыццацi павялiчыў перавагу нашай каманды. Ён жа на трэцяй дадатковай хвiлiне пасля перадачы Вiталя Радзiвонава паставiў кропку. Тым самым Цiмафей пацвердзiў рэпутацыю злога генiя зборнай Казахстана — першага красавiка пры першай сустрэчы гэтых супернiкаў у Алма-Аце на рахунку прадстаўнiка самарскiх "Крылаў Саветаў" таксама дубль. Ну, а памiж галамi Калачова адзначыўся i Ковель, якi выйшаў на замену. Адзначыўся, трэба сказаць, абсалютна ў сваiм стылi: на хуткасцi абышоў абаронцаў, працiснуў iх i без праблем прабiў Мокiна.

Вынiкi ўсяго адборачнага турнiру падводзiць рана, паглядзiм, што пакажа каманда Штанге заўтра ў Лондане. Пакуль толькi можна канстатаваць, што аб'ектыўна слабейшых супернiкаў мы навучылiся перамагаць эфектна i эфектыўна. Цяпер трэба iмкнуцца да наступнай ступенi — набiраць ачкi ў змаганнi з мацнейшымi. Добрым прыкладам для нас можа стаць каманда Украiны. Усе добра бачылi, што нi ў Кiеве, нi ў Мiнску беларусы iм нi ў чым не саступалi, часам нават выглядалi лепш, але мы так i застанёмся на чацвёртым радку ў групе, а ўкраiнцы пасля перамогi над Англiяй амаль дакладна працягнуць барацьбу за пападанне ў Афрыку...

Яўген ВАРАКСА.

←Беларусь — Казахстан. Свой взгляд. От мифа-45 к 4:0 в реале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика