Алiмпiя заваявала Кубак

Источник материала:  

Розыгрыш Кубка Беларусi па баскетболу сярод жаночых каманд завяршыўся перамогай гродзенскай "Алiмпii". На 13-м кубкавым турнiры, якi праходзiў у Гродне, тон задавалi дзве мясцовыя каманды. "Алiмпiя" перамагла ва ўсiх пяцi сустрэчах, па чарзе абыграўшы брэсцкi БрДУ — 109:54, гродзенскую "Вiкторыю" — 97:65, сталiчныя РДВАР — 105:64 i "Мiнск-2006" — 84:67, а таксама цяпер ужо экс-уладальнiка Кубка краiны — барысаўскую "Бярэзiну" — 80:57. Баскетбалiстi "Вiкторыi" занялi другое месца, а трэцiмi сталi спартсменкi "Мiнска-2006".

Дзюдаiсткi адзначылiся дома

Нашы спартсменкi заваявалi два медалi на этапе Кубка свету, якi прайшоў 10-11 кастрычнiка ў мiнскiм Палацы спорту.

У вагавой катэгорыi да 48 кг Вольга Лешчанка стала сярэбраным прызёрам, уступiўшы ў схватцы за золата расiянцы Наталлi Кандрацьевай. Бронзавую ўзнагароду ў катэгорыi да 63 кг заваявала беларуска Настасся Ляшкова. Прычым у вырашальнай схватцы яна адолела другую прадстаўнiцу нашай краiны Кацярыну Пракапенка. У спаборнiцтвах удзельнiчалi амаль 90 спартсменак з 13 краiн.

←Беларусь — Казахстан. Свой взгляд. От мифа-45 к 4:0 в реале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика