Штанге: Да гульні еўрапейскага ўзроўню шлях яшчэ вельмі доўгі

Источник материала:  
12.10.2009 10:07 — Новости Спорта

Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге застаўся задаволены зыходам адборачнага матчу чэмпіянату свету супраць каманды Казахстана, які прайшоў 10 кастрычніка ў Брэсце і завяршыўся з лікам 4:0 на карыць гаспадароў (Бардачоў, 23, Калачоў, 69, 90+3, Ковель, 86).

«Мы выйгралі 4:0, не атрымаўшы ніводнай жоўтай карткі і ніводнай траўмы, лёгка і элегантна давялі гэтую гульню да канца», — сказаў Штанге. Паводле яго слоў, каманда працягвае «пазітыўнае развіццё», якое назіраецца з вераснёўскага матчу супраць харватаў у Заграбе.

«Сёння мы яшчэ раз пацвердзілі, што наша каманда паступова пераходзіць на другі ўзровень. Гэтага яшчэ не хапае, каб перамагчы Харватыю, Германію. Я трымаю ў галаве еўрапейскі ўзровень, да якога трэба імкнуцца.Гэты шлях яшчэ вельмі доўгі», — падкрэсліў нямецкі спецыяліст.

Штанге адзначыў, што не выкарыстаныя яго падапечнымі магчымасці на старце сустрэчы парадзілі пэўны неспакой. Гол Бардачова «крыху супакоіў», і ўсё ж «не хапіла якасці хутка забіць другі і трэці мяч». Аднак у другім тайме госці стаміліся, разбураючы камбінацыйную гульню гаспадароў, і перасталі вытрымліваць тэмп, лічыць Штанге.

Паводле яго слоў, у гэтым адборачным цыкле «не хапіла добрай фізічнай формы Аляксандра Глеба», і гэта стала адной з прычын нетрапляння беларусаў у фінальную частку чэмпіянату свету.Трэнер выказаў упэўненасць, што ў заключным адборачным матчы супраць англічан 14 кастрычніка на лонданскім стадыёне «Уэмблі» яго каманда зможа паказаць добры футбол.

Галоўны трэнер зборнай Казахстана Бернд Шторк павіншаваў саперніка з заслужанай перамогай, назваўшы лік занадта буйным. На яго думку, апошнія два галы каманда прапусціла з‑за дзіцячых памылак. Першы мяч Калачова, забіты з 25 метраў, Шторк назваў суперголам, які «трапіў прама ў сэрца».

←Гандболисты минского СКА выиграли в первом матче второго раунда квалификации Кубка ЕГФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика