Азаранка патрапіла на выніковы турнір у Досе

Источник материала:  
11.10.2009 21:03 — Новости Спорта
Вікторыя Азаранка, а таксама амерыканская тэнісістка Вінус Уільямс, забяспечылі сабе ўдзел у выніковым турніры года, які пройдзе ў Досе, сталіцы Катара, з 27 кастрычніка па 1 лістапада.

Вакантным засталося толькі адно месца, на якое прэтэндуюць сербка Алена Янкавіч, расіянка Вера Званарова і італьянка Флавія Пенета.

Раней у васьмёрку наймацнейшых тэнісістак свету трапілі Дынара Сафіна, Серэна Ўільямс, Алена Дзяменцева, Святлана Кузняцова і Каралін Вазняцкі.

←Cветлана Кузнецова выиграла China Open

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика