Севiлья, Арсенал i Лiон без страт
Лiга чэмпiёнаў
Адбылiся восем матчаў другога тура групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў у квартэтах Е, F, G, H. Першымi ў Казанi адстралялiся "Рубiн" i мiланскi "Інтэр". Трапiўшы па адным разе ў вароты адзiн аднаго, клубы яшчэ больш закруцiлi iнтрыгу ў сваёй групе. На першае месца там выйшла "Барселона", якая прадказальна выйграла ў кiеўскага "Дынама" 2:0. Па чатыры мячы ў вароты сваiх супернiкаў забiлi "Севiлья" i "Лiон". Пры гэтым iспанцы аднойчы прапусцiлi. Таксама без страт iдзе лонданскi "Арсенал". "Кананiры" толькi ў канцы паядынку намаганнямi ван Персi i Аршавiна перамаглi грэчаскi "Алiмпiякас" (2:0). А вось другi англiйскi клуб, "Лiверпуль", чакала няўдача. Падапечныя Бенiтэса "суха" прадулi ў гасцях "Фiярэнцiне", двойчы прапусцiўшы пасля ўдараў Ёвецiча (0:2). Нямецкi "Штутгарт" мiрам разышоўся з дэбютантам Лiгi чэмпiёнаў румынскай камандай "Унiра" (1:1), гэтак жа згулялi галандскi АЗ з бельгiйскiм "Стандартам".