Вiктар Ганчарэнка: У Еўропе як не было цiкавасцi да БАТЭ, так i няма
Сёння ў 20 гадзiн на мiнскiм стадыёне "Дынама" чэмпiён краiны БАТЭ правядзе свой першы хатнi матч Лiгi Еўропы, яго супернiк — лiверпульскi "Эвертан". За дзень да паядынку было раскуплена ўсяго каля 18 тысяч бiлетаў (умяшчальнасць стадыёна — 34 тысячы). Больш за паўтары тысячы англiйскiх балельшчыкаў чакаецца ў беларускай сталiцы, большасць з iх прыбудзе ў дзень матчу. На стадыёне яны размесцяцца ў 10 i 11 сектарах. Дапамагаць беларускай мiлiцыi ў суправаджэннi замежных балельшчыкаў будуць тры англiйскiя палiцэйскiя. Найбольш падазроных фанаў англiйскага клуба агледзяць ў спецыяльнай палатцы на тэрыторыi стадыёна "Дынама".
Самалёт з англiйскай камандай прызямлiўся ўчора ў сталiчным аэрапорце ў 14.45 i каманда накiравалася ў гасцiнiцу "Сrоwnе Рlаzа". Адразу пасля матчу прадстаўнiкi клуба пакiнуць нашу сталiцу — рэйс запланаваны на 0.30 2 кастрычнiка. Учора ўвечары госцi правялi трэнiроўку на стадыёне "Дынама". Беларускi клуб апрабоўваць дынамаўскi газон не стаў i трэнiраваўся на сваёй базе ў Дудзiнцы. За дзень да матчу галоўны трэнер БАТЭ Вiктар Ганчарэнка сустрэўся з журналiстамi.
"Мы рыхтуемся да матчу з добрым настроем. У нас ёсць пераможная серыя ў чэмпiянаце Беларусi, якая садзейнiчае як аднаўленню гульцоў, так i настрою. Жывём маючай адбыцца гульнёй, з нецярпеннем чакаем пачатку матчу", — сцiсла апiсаў настрой на матч Вiктар Ганчарэнка.
— Што ведаеце пра супернiка?
— Лiчу, што ў нас дастаткова iнфармацыi. Ёсць запiс амаль усiх гульняў, якiя правёў "Эвертан" сёлета. Да таго ж, Вадзiм Скрыпчанка ездзiў на гульню "Портсмут" — "Эвертан". Гэта магутная, сiлавая каманда, у адрозненне ад нашага папярэдняга супернiка — партугальскай "Бенфiкi", аддае перавагу доўгаму пасу, доўгiм перадачам, вызначаецца вельмi небяспечнымi стандартамi, да таго ж гэта надзвычай атлетычныя гульцы.
— Перадматчавую трэнiроўку клуб праводзiць у Дудзiнцы. Калi збiраецеся апрабоўваць газон "Дынама"?
— Мяркую, што калi i не апробуем, нiякiх праблем не ўзнiкне. Мы яго i так добра ведаем, па яго знешнiм выглядзе зразумела, што ён добрай якасцi, што садзейнiчае добраму футболу.
— Сiноптыкi ўвечары абяцаюць дождж i даволi прахалоднае надвор'е...
— Хочаце сказаць, што будзе англiйскае надвор'е? Мы гатовыя, у тым лiку, i да снегу.
— Падчас леташняй Лiгi чэмпiёнаў у першым хатнiм супрацьстаяннi з "Ювентусам" ваша каманда здзiвiла ўсiх высокай хуткасцю, дзякуючы якой паспяхова гуляла з супернiкам. Цi гатовая сёлета каманда да высокага тэмпу?
— Функцыянальна мы гатовыя, у гэтым няма сумненняў. I летась мы казалi, што хочацца хутчэй навучыцца гуляць на такiх хуткасцях, як супернiк. I ў нейкай ступенi для мяне было нечаканасцю, што футбалiсты вельмi хутка падстроiлiся i паказвалi выдатны футбол з выдатнымi хуткасцямi. Хочацца спадзявацца, што гэтак жа будзе i ў найблiжэйшай гульнi.
— Летась вы наракалi, што прэса больш цiкавасцi праяўляе да супернiка, чым да каманды БАТЭ. Як сёлета? Цi сталi больш гаварыць пра БАТЭ ў Еўропе?
— Як не было да нас нiякай цiкавасцi ў Еўропе, так i няма. Магу толькi пацвердзiць, што шмат увагi беларуская прэса надае нашым супернiкам, i ў меньшай ступенi нам. У той жа час я разумею i журналiстаў: яшчэ i гульцы, i трэнерскi штаб не зусiм падрыхтаваныя да бясконцых iнтэрв'ю, i калi з'яўляецца нейкая нiша, вы запаўняеце яе замежнымi камандамi. Мы ўсе разам павiнны рабiць больш папулярным наш футбол. Хочацца, каб вы ўсё ж больш ведалi пра нашых футбалiстаў — такiх, як Крывец. На мой погляд, ён больш цiкавы, чым Бiлялетдзiнаў. (У дзень размовы на першай старонцы адной са спартыўных беларускiх газет выйшла iнтэрв'ю з гульцом "Эвертана" i расiйскай зборнай Дзiнiярам Бiлялетдзiнавым. — Аўт.).
— Калi пасля турнiру замежныя клубы праявяць цiкавасць да таго ж Сяргея Крыўца, наколькi ахвотна клуб яго адпусцiць?
— Мяркую, што клуб — ахвотна. Не хоча развiтвацца з вядучымi гульцамi, як правiла, трэнерскi штаб. Але мы з разуменнем да гэтага ставiмся. I калi з'явяцца добрыя прапановы, мы толькi абедзюма рукам за тое, каб усе нашы футбалiсты выступалi ў больш моцных чэмпiянатах, што пойдзе на карысць нашай зборнай. А свае страты мы заўсёды ўдала кампенсавалi, i ў нас на прыкмеце заўсёды ёсць гульцы, якiх мы запросiм да сябе ў наступным сезоне.
— Мяркуючы па колькасцi прададзеных бiлетаў, аншлаг на стадыёне "Дынама" пад пытаннем. Магчыма, з вашых родных Хойнiкаў прыедзе група падтрымкi?
— Нават калi ўвесь горад прыедзе, iх не хопiць... Хацелася б, натуральна, каб быў поўны стадыён. Нам было б куды прыемней гуляць пры падтрымцы сваiх балельшчыкаў.
— Перад матчам зборных памiж Англiяй i Беларуссю склалася няпростая сiтуацыя з атрыманнем англiйскiх вiзаў нашымi балельшчыкамi. Шмат адмоў, матываваных недастатковым узроўнем даходаў. Такая сiтуацыя можа ўзнiкнуць i перад матчам у адказ з "Эвертанам". На ваш погляд, цi патрэбны тут асобны падыход для балельшчыкаў?
— Мне здаецца, калi ёсць нейкая магчымасць зрабiць паслабленне для балельшчыкаў, то хацелася б, каб i беларускае, i англiйскае пасольствы на гэта пайшлi. Калi ёсць два лагеры, кожны з якiх хварэе за сваю каманду, гэта надае гульнi пэўны шарм, таму спадзяюся, што беларускiя балельшчыкi атрымаюць вiзы i падтрымаюць нас на выездзе.Паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец таксама падзялiўся з журналiстамi сваiмi меркаваннямi напярэдаднi гульнi.
таксама падзялiўся з журналiстамi сваiмi меркаваннямi напярэдаднi гульнi.— Летась, калi мы выступалi ў Лiзе чэмпiёнаў, усё было ўпершыню, усе супернiкi былi надзвычай моцныя. Сёлета наша каманда мае вопыт гульняў з вядучымi замежнымi клубамi, таму ўсё больш спакойна.
— Летась вы марылi забiць "Рэалу". Цi ёсць сярод супернiкаў па групе сёлета якiя-небудзь перавагi?
— Проста буду iмкнуцца забiць, i як мага больш. Сёлета няма такой топ-каманды, таму забiваць хочацца ўсiм. А калi казаць пра камандныя мэты, то будзем iмкнуцца выйсцi з групы.
— Якое ў вас ўражанне ад "Эвертана"?
— Мне падабаецца гэтая каманда. З гульцоў вызначыў бы Сцiвена Пiенаара — крайнi паўабаронца, i нападаючага Луi Саа. У цэлым у iх хапае добрых футбалiстаў, гэта моцная каманда.
— На ваш погляд, дзе будуць разгортвацца асноўныя баi: зверху цi ўнiзе, у цэнтры поля цi на флангах?
— На футбольным полi... Мяркую, што ўнiзе, не думаю, што будзе настолькi брытанскi футбол. Па меншай меры, мы будзем iмкнуцца трымаць мяч унiзе.Алена АЎЧЫННIКАВА.