Мiнскае Дынама абыграла уфiмскi Салават Юлаеў
15.09.2009
—
Новости Спорта
Хакеiсты мiнскага "Дынама" ў першым дамашнiм матчы чэмпiянату КХЛ абыгралi 14
верасня па булiтах у сталiчным Палацы спорту пераможцу рэгулярнага сезона КХЛ-2008/09
уфiмскi "Салават Юлаеў", галоўны трэнер якога — рулявы зборнай Расii Вячаслаў
Быкаў. Лiк матчу — 3:2 (0:0, 2:1, 0:1, 0:0, 1:0).
Форвард зборнай Беларусi Канстанцiн Кальцоў, якi выступае за "Салават Юлаеў", вызначыўся дзвюма мiнутамi штрафу i шайбай, якая за 112 секунд да заканчэння трэцяга перыяду перавяла гульню ў овертайм. Нагадаем, што ў стартавым матчы чэмпiянату КХЛ мiнскае "Дынама" ўступiла 12 верасня ў Санкт-Пецярбургу мясцоваму СКА — 0:2.
БЕЛТА.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |