Скураны мяч — пас у Магiлёў
Каманда ФАЦ "Прынёманскi" Акцябрскага раёна горада Гродна стала пераможцай у спаборнiцтвах па футболе сярод дзяцей i падлеткаў "Скураны мяч". Рэспублiканскi фiнал для юнакоў 1997—1998 гадоў нараджэння завяршыўся ў Гомелi.
Другую прыступку занялi хлопчыкi каманды "Агеньчык" горада Маладзечна. Тройку лiдараў замкнулi магiляўчане — каманда "Азёрны". Гаспадары спаборнiцтваў — "Вымпел" — прайгралi ў апошнiм матчы па пенальцi i сталi чацвёртымi.
На ўрачыстай цырымонii закрыцця кожны з удзельнiкаў спаборнiцтваў "Скураны мяч" атрымаў памятны прыз ад арганiзатараў — Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, а кожнай камандзе ўручаны футбольныя мячы з подпiсамi гульцоў зборнай Беларусi па футболе. Фiналiсты, да таго ж, атрымалi медалi i DVD-плэеры.
У Гомелi вызначаны i лепшыя гульцы гэтых спаборнiцтваў. Магiляўчанiн Павел Паўлючэнка прызнаны лепшым варатаром, Улад Себасцьяновiч з Гродзенскай вобласцi стаў лепшым абаронцам, Яўген Трус з Мiнскай вобласцi — лепшы паўабаронца, гамяльчане Мiкiта Жыла i Андрэй Емяльянаў заслужылi званне лепшых нападаючага i бамбардзiра адпаведна.
У межах гэтых спаборнiцтваў у Гомелi прайшлi таксама спаборнiцтвы па тэхнiцы футбола. Пераможцам у iх названы гамяльчанiн Валянцiн Козел. Яму ўручаны спецыяльны прыз ад Мiнiстэрства спорту i турызму — прафесiйныя буцы.
З 7 па 11 верасня рэспублiканскi этап спаборнiцтваў сярод юнакоў старэйшай узроставай групы пройдзе ў горадзе Магiлёве.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.