Хакеiсты пачалi чэмпiянат
Перамог чэмпiён — "Юнацкасць" — 3:1. Гульню наведалi першы вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Генадзь Аляксеенка, мiнiстр спорту i турызму Алег Качан, кiраўнiкi iншых мiнiстэрстваў. За матчам таксама назiраў трэнерскi штаб мiнскага "Дынама" i зборнай Беларусi на чале з Гленам Хэнланам. Таксама адбылiся яшчэ пяць паядынкаў першага тура: "Хiмвалакно" (Магiлёў) — "Сокал" (Кiеў) — 4:1, "Нёман" (Гродна) — "Металург" (Жлобiн) — 5:4, "Брэст" — "Шыннiк" (Бабруйск) — 2:3, "Металургс" (Лiепая) — "Керамiн" (Мiнск) — 3:2, "Дынама-Юнiёрс" (Рыга) — "Шахцёр" (Салiгорск) — 1:5.
Шукаем талiсман
Федэрацыя хакея Беларусi абвясцiла адкрыты конкурс на стварэнне талiсмана чэмпiянату свету па хакеi 2014 года, якi пройдзе ў Мiнску з 9 па 25 мая.
Патрабаваннi да конкурснай заяўкi:
1. Работы павiнны быць выкананыя ў адной з графiчных камп'ютарных праграм (Adobe Photoshop, Corel Draw i iнш.).
2. Павiнна прысутнiчаць апiсанне эскiза талiсмана i значэннi яго элементаў.
3. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку канкурсанта.
4. Кантактная iнфармацыя канкурсанта (тэлефон, e-mail).
Колькасць работ, прадстаўленых на конкурс, неабмежаваная. Конкурсныя работы прымаюцца да 31 снежня 2009 года. Пераможца будзе вызначаны экспертнай групай Федэрацыi хакея Беларусi i атрымае ў якасцi прыза квiткi на матчы чэмпiянату свету. Работы трэба дасылаць на электронны адрас media@hockey.by.
Не толькi для профi
Новая лыжаролерная траса будзе адкрытая ў Талачыне да канца 2009 года. Пра гэта заявiў старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк на ўрачыстай сустрэчы ў гонар 50-годдзя Беларускай федэрацыi бiятлона. Новы аб'ект прызначаны не толькi для бiятланiстаў, але i для ўсiх ахвотных. "Сёння вельмi важна надаваць больш увагi развiццю масавага спорту. Так мы тысячы дзяцей i падлеткаў адцягнем ад гультайства на вулiцах i шкодных звычак", — перакананы Леанiд Козiк.
Плюс два мiнус адзiн
3 верасня на чэмпiянаце свету па боксе з перамогi пачаў турнiрны шлях Магамед Нурудзiнаў (69 кг), якi ўзяў верх над Мiкалаем Кодзiным з Фiнляндыi — 15:7. А вось Рамазан Магамедаў, якi перайшоў з катэгорыi да 81 кг у цяжэйшую вагу (да 91 кг), выйшаў у наступную стадыю без бою, паколькi яго супернiк камерунец Энтанi Бая так i не з'явiўся на рынгу. Мiхаiл Бернадскi (57 кг) выбыў з турнiру, саступiўшы паляку Мiхалу Худзецкаму — 5:12.
Дзяўчыны з Карполем перамагаюць
Валейбалiсткi зборнай Беларусi пад кiраўнiцтвам вядомага трэнера Мiкалая Карполя паспяхова правялi спарынгi ў гасцях у зборнай Чэхii. У першым матчы ў Апаве нашы спартсменкi перамаглi з лiкам 3:2, а ў другiм — 3:1. Чэшскiя валейбалiсткi нядаўна былi супернiцамi нашай каманды на апошнiм этапе квалiфiкацыi да чэмпiянату свету i не дазволiлi беларускам выступiць у фiнальнай стадыi. У Магiлёве беларускi з 11 па 13 верасня яна згуляюць у турнiры са зборнымi Азербайджана, Украiны i Турцыi.