Рабіць добрыя справы разам

Источник материала:  

Рабіць добрыя справы разам

Яркія фарбы, пэндзлікі розных памераў, лапаты, добры настрой і жаданне ўнесці свой, няхай і невялікі, уклад у агульную карысную справу спатрэбіліся глушчанам, каб падтрымаць рэспубліканскі маладзёжны праект “#Разам з бацькамі”, ён скіраваны на добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак. На мінулым тыдні актывісты раённага камітэта БРСМ, бацькі і іх дзеці, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі добра папрацавалі на гульнёвай пляцоўцы каля дома № 39 па вуліцы Гагарына ў Глуску.


Рабіць добрыя справы разам

Рабіць добрыя справы разам

“Гэтае месца разам з аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама выбралі невыпадкова, — адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ганна Мартынава, — тут значна менш гульнёвага абсталявання ў параўнанні з бліжэйшымі дзіцячымі пляцоўкамі, таму захацелася зрабіць гэта месца адпачынку больш утульным, прывабным, ярчэйшым і цікавейшым для жыхароў і гасцей гарпасёлка. Побач знаходзіцца школа, на сцяне дома намалявана арыгінальная кампазіцыя — дзяўчынка з паветранымі шарыкамі, мы вырашылі дапоўніць агульную маляўнічую карцінку”.


Рабіць добрыя справы разам

Работнікі Глускага лясгаса яшчэ ў ліпені зрабілі дзіцячыя арэлі, неабходныя дэталі для лавачак, дарэчы, яны незвычайныя, аформленыя ў выглядзе алоўкаў. Іх пасля пафарбавалі актывісты саюза моладзі, а збіралі і ўстанаўлівалі абсталяванне камунальнікі. У добрую справу актыўна ўключыліся і некаторыя жыхары бліжэйшага ад пляцоўкі дома, папы і мамы, іх дзеці, тыя з дарослых, хто змог у будні дзень адкласці свае справы ці знаходзіўся ў адпачынку. І закіпела праца… Там, дзе было патрэбна, падмялі, падмалявалі, навялі парадак, увогуле, стараліся для сябе, для дзетак сваіх, бо ім пасля тут бегаць, гуляць, катацца. Праз некалькі гадзін дзіцячая пляцоўка прыкметна змянілася, зайграла новымі яркімі фарбамі. “Прыемна рабіць добрыя справы разам, — падзялілася сваімі ўражаннямі актыўная памочніца ў справе добраўпарадкавання мама Вольга. — Разам з дзецьмі абнавіць гульнёвую пляцоўку, паказаць малым добры прыклад, прывучаць іх да працы, увогуле, прыемна рабіць разам месца, дзе жывеш, яшчэ лепей, яшчэ прыгажэй. Думаю, такая сумесная работа збліжае людзей, многаму вучыць як нас, дарослых, так і нашых дзетак”.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

 (оригинал новости)
←«Задерживали всех, кто попадался под руку». В Витебске вчера не было протестов, но был «хапун»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика