Пра надвор'е
03.08.2020 21:50
—
Новости Общества
Сёння надвор'е ў Беларусі ў асноўным вызначала поле павышанага атмасфернага ціску, на паўночна-заходняй частцы краіны адчувалася ўздзеянне атмасфернага фронту, там у асобных раёнах адзначаліся навальніцы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. У народным календары заўтра Мар’я ці Магдалена. Заўважалі, калі на Мар’ю росна - лён будзе шэры, неўмалотны. У паўночных раёнах прыкмячалі: калі ў гэты дзень туман халодны, то зіма чакаецца ранняя і марозная.