Директор центра банковских услуг № 411 ОАО «Сберегательный банк «Беларусбанк» в г.п. Кореличи: «Мы можем спокойно жить и работать»

Источник материала:  

Сёння тэмай № 1 у краіне з’яўляецца выбарчая кампанія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваім меркаваннем пра будучае краіны і прадстаячы выбар на старонках “Полымя” і на сайце polymia.by дзеляцца жыхары Карэліцкага раёна: настаўнікі і ўрачы, парламентарыі і аграрыі, моладзь і ветэраны, прадстаўнікі самых розных сфер грамадства.

Директор центра банковских услуг № 411 ОАО «Сберегательный банк «Беларусбанк» в г.п. Кореличи: «Мы можем спокойно жить и работать»

Наталля Альшэўская, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 411 ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г.п. Карэлічы:

— У Беларусбанк я прыйшла працаваць у 1996 годзе. Тады мы знаходзіліся ў старым непрыстасаваным памяшканні па вуліцы 1 Мая. Безумоўна, было няпроста, рамонтнымі работамі займаліся самі. Увогуле сітуацыя ў краіне была напружанай: заработная плата не выплачвалася, людзі прыходзілі ў банк і плакалі, бо не ведалі, як карміць сем’і. Філіял банка таксама знаходзіўся не ў лепшым стане, цярпеў вялікія страты.

Неўзабаве пачалі з’яўляцца Прэзідэнцкія праграмы па льготным крэдытаванні на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Нашы сельгаспрадпрыемствы пачалі актыўна аднаўляць свае машынна-трактарныя паркі. Так у іх з’явілася магчымасць працаваць на зямлі, а ў нас — атрымліваць прыбытак. З 2002 года і па сённяшні дзень цэнтр банкаўскіх паслуг у Карэлічах ААБ “Беларусбанк” з’яўляецца прыбытковай арганізацыяй.

У 2008 годзе наш калектыў справіў наваселле ў новым будынку Беларусбанка, дзе і супрацоўнікам зручна, і кліентам камфортна.

Дзякуючы Указам Прэзідэнта Беларусі па льготным крэдытаванні сёння можна пабудаваць жыллё, правесці яго рамонт і рэканструкцыю, газіфікацыю, набыць мэблю і бытавую тэхніку, атрымаць вышэйшую адукацыю, прайсці працэдуру экстракарпаральнага апладнення.

Сёння мы з вамі можам спакойна жыць і спакойна працаваць у мірнай і спакойнай краіне. Верыць або не верыць у чыесьці абяцанні — справа кожнага, але ж нездарма ў народзе кажуць: лепей сініца ў руках, чым журавель у небе.

Служба інфармацыі «Полымя»

←В Витебске осудили одного из начальников стройки, где погиб рабочий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика