З удзячнасцю за захаванне памяці і праведзеныя работы па добраўпарадкаванні

Источник материала:  

Чарговая сустрэча рабочай групы з удзелам старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, дэпутатаў, прадстаўнікоў арганізацый і служб, якія адказваюць за жыццезабеспячэнне насельніцтва, адбылася ў в.Боркі. На яе сабраліся нешматлікія жыхары населенага пункта, зносіны былі добразычлівымі і даверлівымі.

З удзячнасцю за захаванне памяці  і праведзеныя работы  па добраўпарадкаванні

З удзячнасцю за захаванне памяці  і праведзеныя работы  па добраўпарадкаванні

Сёлета ў межах рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў Борках былі праведзены маштабныя работы па добраўпарадкаванні вуліц, жылых дамоў, тэрыторый сіламі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна. Шмат чаго было зроблена, вёска да цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу паўстала ў новым абліччы. І водгукі сяльчан на сустрэчы былі станоўчымі. Яны выказалі ўдзячнасць усім, хто меў дачыненне да праведзеных работ, а ўсім у цэлым – за клопат. І, безумоўна, у першую чаргу, за тое, што ўзведзены такі мемарыял памяці іх загінуўшых землякоў, які кранае душу кожнага і прымушае задумацца аб тым, наколькі бязлітасныя войны і каштоўны мір на зямлі.
З адзінай просьбай ад імя мясцовых жыхароў звярнулася З.В.Сініца – уладкаваць пешаходны мосцік праз адвадны канал возера для пераходу з населенага пункта ў лес.
Дадзена даручэнне намесніку старшыні райвыканкама Вячаславу Нявінскаму і в.а. старшыні Баравіцкага сельвыканкама Юрыю Бабіцкаму вырашыць пытанне па ўладкаванні пешаходнага мосціка.
Кіраўніцтва раёна звярнулася да прадстаўнікоў Борак з просьбай цаніць усё зробленае ў вёсцы і дапамагчы захоўваць аб’екты мемарыяльнага комплексу, каб і сучаснае, і будучыя пакаленні змаглі пакланіцца памяці загінуўшых тут мірных жыхароў, не дапускаць падобных трагедый.
Зараз да мемарыяльнага комплексу прыязджае нямала людзей. Мясцовых сяльчан папрасілі пры ўзнікненні нейкіх непарадкаў паведамляць у сельскі Савет дэпутатаў, райвыканкам, міліцыю.
Начальнік РАНС Сяргей Собаль і намеснік начальніка РАУС Віктар Кузьменка правялі гутарку па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Аб мерах абароны ад каранавіруснай інфекцыі нагадаў галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Лук’яненка.
Жыхароў Борак, па іх водгуках, задавальняюць гандлёвае, медыцынскае, сацыяльнае, паштовае абслугоўванне. Не было прэтэнзій і да прадстаўнікоў іншых служб.
Наталля ХАДАКОВА.

←Зразумець бяду людскую

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика