Если вы собираетесь лето провести на даче, то на оплате ЖКХ можно сэкономить

Источник материала:  

Сёлета ў нас наўрад ці будзе магчымасць адпачыць за мяжой, і многія аддадуць перавагу дачам. Але не ўсе ведаюць, што той, хто адсутнічае дома больш за дзесяць дзён, мае права атрымаць пераразлік платы за камуналку. Разам з «Адзіным РДЦ Мінска» расказваем, у якіх выпадках і якім чынам можна разлічваць на зніжку.

Если вы собираетесь лето провести на даче, то на оплате ЖКХ можно сэкономить

Як атрымаць пераразлік?

Атрымаць пераразлік можна за такія паслугі, як газазабеспячэнне, халоднае і гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне, але толькі ў тым выпадку, калі ў вас не ўстаноўлены лічыльнікі. Калі ж яны ёсць, то, адпаведна, будзе відаць, што вы проста нічога не спажывалі ў гэты час. Таксама пераразлік можна атрымаць і за такую паслугу, як абыходжанне з адходамі. Пры гэтым вам вернуць грошы толькі ў тым выпадку, калі вы адсутнічалі дома больш чым дзесяць дзён запар.

Каб атрымаць зніжку, вам трэба звярнуцца да камунальных службаў (у разлікова-дыспетчарскі цэнтр, калі ён ёсць у вашым горадзе, ці ў мясцовую арганізацыю ЖКГ) і прад’явіць ім заяву, даведку ці дакументы, якія маглі б пацвердзіць вашу адсутнасць.

— Зрабіць гэта неабходна не пазней чым праз сем дзён пасля таго, як вы вярнуліся з адпачынку, — адзначае начальнік упраўлення па разліку жыллёва-камунальных і іншых паслуг філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска» КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Юлія АГЕЕВА. — Менавіта пасля гэтага спецыялісты зробяць пераразлік платы.

Дарэчы, калі вы адсутнічаеце на дачы ў зімовы перыяд, то вы таксама можаце не плаціць за такую паслугу, як абыходжанне з адходамі. Для гэтага неабходна звярнуцца ўжо да мясцовых камунальнікаў, каб напісаць заяву. Толькі пасля гэтага вам перастануць налічваць плату. Згодна з законам, за паслугу можна не плаціць да шасці месяцаў у год.

Хто можа разлічваць на зніжку?

Вельмі важна ведаць і тое, у якіх выпадках вы маеце права на пераразлік платы і якія дакументы павінны прад’явіць, каб яго атрымаць. Калі вы вырашылі паехаць у іншую краіну, то для пераразліку трэба будзе прад’явіць пашпарт, дзе будуць адзнакі, што вы перасякалі граніцу, альбо білеты на цягнік, аўтобус ці самалёт (на беларускай або рускай мове). Калі ж, напрыклад, вы ездзілі на адпачынак у Расію на сваёй машыне, то падцвердзіць вашу адсутнасць дома можна будзе толькі ў тым выпадку, калі ў краіне-суседцы ў вас была часовая рэгістрацыя (вам спатрэбіцца прад’явіць адпаведны дакумент).

Калі вы захварэлі і знаходзіліся ў арганізацыі аховы здароўя, вы таксама маеце права на пераразлік платы, і для гэтага трэба прад’явіць даведку з той арганізацыі. Тое ж самае магчыма і ў выпадку, калі вы выязджалі на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне. Атрымаць пераразлік маюць права і грамадзяне, якія часова знаходзіліся ў месцах папярэдняга зняволення ці пазбаўлення волі (для атрымання пераразліку таксама трэба падаць даведку).

Разлічваць на пераразлік можна, калі вы праходзілі ваенную службу ці былі на зборах. Для гэтага патрэбна даведка з воінскай часці. Калі вы з’ехалі на дачу, вучобу ці ў камандзіроўку, вы павінны прад’явіць даведку ад мясцовых улад (напрыклад, з сельскага выканаўчага камітэта), з месца вучобы ці работы.

З новага месца работы трэба прад’явіць даведкі, калі вы выехалі працаваць бацькам-выхавальнікам у дзіцячы дом сямейнага тыпу, у арганізацыі, якія знаходзяцца ў раёнах, што трапілі ў зону радыеактыўнага забруджвання пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ці ў сельскія населеныя пункты для работы ў сельскай гаспадарцы або сацыяльнай сферы.

Разлічваць на пераразлік вы можаце і ў тым выпадку, калі арандуеце жыллё ў прыватным альбо дзяржаўным жылфондзе. Для гэтага таксама трэба прад’явіць даведку, якую вам выдадуць на аснове дагавора найму.

Па матэрыялах газеты «Звязда»

←Пандемия стала серьезным испытанием для бизнеса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика