Пра надвор'е
01.06.2020 21:00
—
Новости Общества
У першы дзень лета надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага цiску, толькi па ўсходняй палове краiны адчувалася ўздзеянне франтальнага падзелу. Удзень месцамi адзначалася ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
2 чэрвеня прысвятак, які называецца Тры мучанікі. На гэты прысвятак замацавалася пэўная народная прыкмета: да Трох мучанікаў няма лета, але пасля іх не бывае зімы. А яшчэ прыкмячалі: калі ўвечары вялікая раса - наступны дзень будзе сонечным.