Пра надвор'е
30.05.2020 21:00
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. 31 мая ў народным календары - Фядот. Казалі: "Прыйшоў Фядот - зямля бярэцца за свой род". Заўважалі, што, калі прыходзіць Фядот, разгортваецца апошні дубовы лісток. Таксама прыкмячалі: "Дуб зазелянеў раней, чым ясень - да сухога лета. Уначы падзьмуў паўднёвы вецер пры бясхмарным небе - раніцай магчымы замаразкі. "Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1990 годзе - больш за 2 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2005 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 32 з паловай градусы цяпла.