Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

Источник материала:  

Жыхарку вёскі Забердава Феафанію Міхайлаўну Яўсей мясцовыя людзі добра ведаюць як фельчара з вялікім стажам, якая адпрацавала ў бальніцы ў Райцы з 1958 па 1996 гады. А ў Міратычах і зараз старажылы пакажуць дом яе таты – Міхаіла Мацвеевіча Урбановіча, які падчас Вялікай Айчыннай вайны дайшоў да Берліна.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия– Гісторыя, якой я хачу падзяліцца, пачынаецца ў 1907 годзе, калі ў Міратычах у сялянскай сям’і Мацвея і Агаты Урбановіч нарадзіўся мой тата Міхаіл, – распачынае свой аповед Феафанія Міхайлаўна. – Людзі яны былі надзвычай руплівыя і працавітыя. Да гэтага з малых гадоў прывучылі і майго тату. Ён рана пачаў працаваць на пана. І хутка ўжо ўсе ў вёсцы ведалі, што Міхаіл Урбановіч, хоць і меў толькі два класы польскай школы, але быў чалавек разважлівы і спакойны ды гаспадар добры і спраўны. Гэта якраз спадабалася мясцовай прыгажуні Марыі. Тата быў старэйшы за яе на 12 гадоў, але дзяўчына адказала яму згодай на прапанову выйсці замуж. Жылі маладыя ладна, а хутка Бог паслаў ім і нас, дачок. Але ж тату забралі ў польскую армію. Праўда, прабыў ён там нядоўга. Відаць, пашкадавалі ваенныя начальнікі сям’ю і нас, малых дзяцей. Затым прыйшлі Саветы. Думалі, хоць крыху пажывём спакойна. Але раптам грымнула Вялікая Айчынная вайна. Зноў майго тату чакала служба. Дзесьці ў канцы 1942 года яго адправілі на вадзіцельскія курсы. Пасля іх заканчэння на трафейнай машыне Steyr тата падвозіў баявым таварышам і зброю, і прадукты. Франтавыя дарогі давялі яго да Берліна. Рэдка, але ён узгадваў, як, бывала, едзе па заданні, а вакол ляцяць кулі і снарады, адным словам, пекла. Але, відаць, Бог ратаваў яго ад бяды. Памятаю, настаў Дзень Перамогі. Як жа мы чакалі яго, нашага героя! Але ж тату давялося яшчэ паслужыць на Далёкім Усходзе. Вярнуўся ён дахаты толькі ў канцы 1946 года.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

Міхаіл Урбановіч (справа) з баявым таварышам.

Феафанія Міхайлаўна ўзгадвае, што і праз дзесяцігоддзі Міхаіл Мацвеевіч пранёс жывыя ўспаміны пра вайну. Праўда, расказваць пра гэта не любіў. Рабіў выключэнне, калі прасілі выступіць перад школьнікамі. Але і самой Феафаніі Міхайлаўне ёсць што распавесці пра вайну.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

Міхаіл Урбановіч на сустрэчы з вучнямі Міратыцкай школы. 8 мая 1975 г.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия– Я ж зусім малая была. Ды толькі і зараз памятаю тыя гады. Узгадваю, як мама паслала мяне са збанком да крынічкі. І раптам як паляцелі танкі па Міратычах! Мяне мама адразу схапіла на рукі ды схавала ў хату. Пасля паціху перабраліся да адных знаёмых у склеп, там і перачакалі разам з іншымі аднавяскоўцамі. Тую ноч не забуду ніколі. Так “лупілі” немцы па нашай вёсцы! Усе Міратычы палыхалі агнём, згарэла і наша хата. Давялося да халадоў жыць у склепе, а потым, зімой, хадзілі начаваць у некалькі ўцалелых хатаў. Спалі там аж па 30 чалавек на падлозе.

Калі слухаеш пра такія жахлівыя выпрабаванні, якія выпалі на долю маленькай дзяўчынкі, то з цяжкасцю разумееш, як гэта было магчыма перажыць і не счарнець душой, не зламацца? Але ў Феафаніі Міхайлаўны і яе родных быў добры анёл-ахоўнік – матуліна маці баба Дуня.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

– Вось, зірніце, якая яна ў нас шляхетная, хоць і з сялянскіх, – з пяшчотай паказвае наша суразмоўца фотакартку сваёй бабулі ў маладосці. – І імя ў яе адпаведнае, гучнае, – Еўдакія. Ды і характар, дай Бог кожнаму! Нездарма ўцалела адразу ў некалькіх войнах, што выпалі на яе век. Так, яшчэ ў Першую сусветную давялося ёй паспрабаваць бежанскай долі. Тады яе мужа, майго дзеда Аляксандра, забралі ў Чырвоную Армію і накіравалі ў ваколіцы Пецярбурга (тады — Петраграда). У Паўночную сталіцу трапіла і баба Дуня. Там, як даведаліся, што яна раней працавала ў маёнтку поварам, то адразу адправілі на кухню ў Абухаўскую бальніцу. Так што дзед з бабуляй хоць і жылі там у цяжкіх умовах, але затое разам. І ў 1919 годзе ў Пецярбургу нарадзілася мая матуля Марыя, прычым яе хроснай была ўрач-немка. Але заставацца на чужыне сям’я не захацела і вярнулася ў Міратычы. Тут працы хапала. Дзед быў моцны, дапамагаў будаваць землякам хаты, а які голас меў, як спяваў! Так, жылося і голадна, і холадна, але ж у нашай сям’і ніколі не прынята было тужыць. Ды толькі маладую сям’ю напаткала новая бяда. Калі мая мама Марыя была зусім яшчэ дзяўчом, дзед Аляксандр раптоўна памёр. І бабе Дуні давялося ўзяць на сябе не толькі жаночыя, але і мужчынскія клопаты. Лягчэй стала, калі мая мама выйшла за тату. Але ж зноў то польская армія, то Вялікая Айчынная вайна. Мужчын няма – усё на жаночых плячах. Такі страх панаваў, але заўжды побач была любая баба Дуня, якая суцяшала нас, лячыла зёлкамі і старалася ва ўсім знайсці штосьці добрае. Калі ж вайна закончылася, то яна пякла хлеб і ні аднаго бежанца не адпускала галодным, бо добра ведала іх долю. А яшчэ хоць сама была няграматная, сказала, што абавязкова павывучвае ўсіх унучак. Так і зрабіла.

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетия

Горящие Миратичи, революционный Петроград, победный Берлин. Феофания Евсей из деревни Забердово рассказывает историю своей семьи через призму войн ХХ столетияМіж тым, пасля вайны ды вяртання таты, нарэшце настала светлая паласа ў сямейнай гісторыі нашай гераіні. Дружна ды хутка Міхаіл Мацвеевіч з жонкай Марыяй збудавалі на папялішчы новы дом у Міратычах, зажылі ладнай гаспадаркай, нарадзілі яшчэ дзвюх дачок. А як толькі стварыўся калгас, тата Феафаніі Міхайлаўны пайшоў туды працаваць брыгадзірам. Праз нейкі час знайшоў месца на мэблевай фабрыцы ў Баранавічах, каб сям’я жыла лепш. Яго жонка таксама была ўся ў працы – на ферме ў калгасе, нават дочкі хадзілі туды дапамагаць ёй даіць кароў.

А ў рэдкую вольную хвіліну Міхаіл Мацвеевіч майстраваў мэблю. І зараз у хаце яго дачкі багата зробленых ім рэчаў – сталы, шафы, тумбачкі. Не да адпачынку было Міхаілу Мацвеевічу і на пенсіі – працаваў конюхам у лясніцтве. А не стала яго, як і бабы Дуні, у 1981 годзе. Феафанія Міхайлаўна разам з сёстрамі клапатліва захоўваюць успаміны пра дарагіх людзей, перадаюць у спадчыну дзецям, унукам і ўжо праўнукам. Бо там, дзе жывая памяць, моцная сям’я.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з сямейнага архіва Ф. Яўсей

←Александр и Инна Дещени из Глуска — хозяева с золотыми руками и безграничной фантазией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика