В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

Источник материала:  

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

Лепшыя адходы — тыя, якіх няма

У гаспадарчым арсенале маёй бабулі Еўдакіі, колькі сябе памятаю, заўсёды былі тры хадавыя рэчы, якія яна перавезла са сваёй вясковай хаткі ў нашу кватэру: старэнькая палатняная прадуктовая сумка, бідончык для малака і эмалірованая міска, у якую яна час ад часу збірала нам зсабойкі. Усё гэта служыла ёй дзесяцігоддзямі. Яна і слухаць не хацела ні пра модныя поліэтыленавыя пакеты, якія, як дзіва-дзіўнае, прывозілі ў пачатку 90-х з Польшчы, ні пра пластыкавыя кантэйнеры для ежы. “Аднаразовае смецце”, — вынесла адназначны прысуд бабуля яшчэ 30 гадоў таму.

На аднаго карэліччаніна — 255 кіло адходаў

А мы з вамі і не заўважылі, як змяніўся наш лад жыцця з пачатку 90-х: мы сталі купляць, а потым выкідваць усё больш рэчаў і ўпакоўкі. Толькі ўдумайцеся: за апошнія 15 гадоў аб’ём бытавых адходаў, якія вывозяцца штогод з населеных пунктаў Беларусі, вырас у два разы.

На аднаго жыхара Карэліцкага раёна ў 2019 годзе прыйшлося ажно 255 кілаграмаў смецця! У сярэднім на аднаго жыхара Гродзенскай вобласці яшчэ больш — 360 кіло.

А калі гэта сям’я з трох ці чатырох чалавек, то адпаведна трэба і памнажаць — і вось ужо тону адходаў умоўнай сям’і Івановых перабіраюць на сартавальнай лініі работнікі мясцовага камунгаса.

Галоўная прычына такіх сумнеўных “смеццевых” рэкордаў крыецца ў кароткім тэрміне службы многіх вырабаў: аднаразовага посуду, поліэтыленавых пакетаў, тары і ўпакоўкі спажывецкіх тавараў. Па ацэнках вучоных, прыкладна 40% пласмасавых вырабаў, упакоўкі маюць срок службы менш за адзін месяц. Гэта значыць практычна адразу ж пасля выкарыстання яны трапляюць у паток адходаў. Атрымліваецца, мы купляем смецце.

Аднак амаль усе прыродныя рэсурсы, якія мы трацім на вытворчасць упакоўкі, аднаразовых рэчаў, не бясконцыя. Яшчэ гэтыя рэсурсы абсалютна не аднаўляюцца альбо аднаўляцца ў мільёны разоў павольней, чым мы іх выкарыстоўваем. Прырода затраціла на ўтварэнне карысных выкапняў мільёны гадоў. А чалавек выкарыстоўвае ўпакоўку не больш за месяц, а пакет — усяго гадзіну.

Сарціроўка пачынаецца з кухні

В Кореличском районе жители делают деньги из мусораЦі можам мы выправіць становішча, захаваўшы сучасны камфорт жыцця? Безумоўна, нам гэта пад сілу і мы можам вяртаць адходы ў вытворчасць. Але каб адходы сталі карыснай сыравінай, іх трэба збіраць асобна. І гэтую сарціроўку трэба пачынаць рабіць на ўласнай кухні. Папера — асобна, шкло і ПЭТ-бутэлькі — у іншы мяшок, папярэдне змяўшы пластык, каб займаў менш месца.

— У Карэліцкім раёне ўстаноўлена 167 кантэйнераў для змешанага смецця і 119 для раздзельнага збору, — расказвае намеснік дырэктара Карэліцкага камунгаса Мікалай Лукашкоў. — У нашым грамадстве чамусьці існуе памылковые меркаванне: маўляў, як ты дома не сарціруй — усё адно: прыедуць камунальнікі і ўсё згрузяць у адну машыну. Хачу абвергнуць такую думку. Змесціва трох кантэйнераў, разлічаных на паперу, шкло і пластык, вывозіцца асобна на сартавальную лінію ў Беразавец. Потым гэта прэсуецца ці звязваецца і адпраўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі, дзе атрымлівае другое жыццё.

З макулатуры можна атрымаць санітарна-гігіенічныя вырабы, упаковачную тару, са шклабою вырабіць новую бутэльку і банку. Адходы шкла таксама дадаюцца ў спецыяльны раствор, які наносіцца на запалкавыя скрынкі, у фарбу для дарожнай разметкі. Поліэтыленавыя пакеты, калі яны не забруджаныя ежай, перапрацоўваюцца ў гранулы, якія ўжываюцца ў вытворчасці новых бытавых, будаўнічых вырабаў з поліэтылену. Таксама палімерныя адходы выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тратуарнай пліткі, бартоў, люкаў, калодзежаў. Шырокі асартымент вырабаў, уключаючы напаўняльнікі для куртак, атрымліваецца ад перапрацоўкі пластыкавых бутэлек. Што тычыцца былога ва ўжыванні адзення і абутку, то пакуль яно вывозіцца на захаванне. У далейшым тэкстыльную і скураную сыравіну плануецца адпраўляць на энергетычнае выкарыстанне.

На сённяшні дзень ахоп насельніцтва Карэліцкага раёна паасобным зборам смецця складае 85%. І гэта добры паказчык, але на 165 жыхароў у нашым раёне прыходзіцца ўсяго адзін кантэйнер. Пры гэтым сярэднеабласны паказчык выглядае больш выйгрышна: 28 жыхароў на адзін кантэйнер.

Праблему недахопу смеццевых скрыняў у бягучым годзе ўжо пачалі вырашаць, расказваюць у камунгасе. За кошт сродкаў ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» плануецца набыць і ўсталяваць у сектары прыватнай забудовы ў пасёлках Карэлічы, Мір і аграгарадках каля кожнага падворка па 2 кантэйнеры (адзін для другасных матэрыяльных рэсурсаў, другі для цвёрдых камунальных адходаў) аб’ёмам 0,12 м куб. на падставе заключаных індывідуальных дамоваў. Плануецца, што ў бягучым годзе такія кантэйнеры з’явяцца ў Карэлічах і Міры. Усяго для раёна патрэбна амаль 7 тысяч смеццевых бакаў.

Робім грошы на смецці

Некаторыя карэліччане на такім смецці робяць грошы, расказвае спецыяліст па камунальных разліках Карэліцкага жылкамунгаса Галіна Марушка:

— Камунгас прымае ад людзей другасныя матэрыяльныя рэсурсы і такім чынам змяншае плату за жыллёва-камунальныя паслугі тым, хто іх здае. Так, кіло паперы і кардону каштуе 10 капеек, столькі ж дадуць за шкляную тару. ПЭТ-бутэлькі цэняцца крыху вышэй: 15 капеек за кілаграм. Ёсць людзі, якія на 100% пакрываць такім чынам кватэрныя плацяжы: здаюць нам адходаў больш чым на 50 рублёў у месяц. Я і сама так раблю: у кошт пагашэння “камуналкі” здаю макулатуру, якая з цягам часу збіраецца ў доме.

Здаць макулатуру, ПЭТ-бутэлькі і шкло можна кожную пятніцу з 8.00 да 17.00, прыйшоўшы ў памяшканне былой кацельнай па вул. 1 Мая ў Карэлічах.

Дарэчы, адпрацаваўшую сваё бытавую тэхніку не варта везці, напрыклад, у бліжэйшы лясок альбо загрувашчваць ёй балкон ці дачу. Усё гэта таксама можна прывезці на адну з баз Карэліцкага камунгаса, адкуль потым гэтыя небяспечныя бытавыя адходы адправяцца на ўтылізацыю. Тое ж самае трэба рабіць з батарэйкамі, акумулятарамі, ртутнымі прыборамі, якія, як сцвярджаюць эколагі, вельмі забруджваюць прыроду і з’яўляюцца бомбай запаволенага дзеяння.

Напрыклад, самая папулярная, як яе называюць, пальчыкавая батарэйка здольная пашкодзіць 20 квадратных метраў глебы або атруціць 400 літраў вады цяжкімі металамі: свінцом, кадміем і ртуццю. Пры гэтым штогод жыхары зямлі выкідваюць у смецце 450 тон батарэек.

У Карэліцкім райспажыўтаварыстве за прынесенае на перапрацоўку заплацяць жывыя грошы.

— За кілаграм макулатуры плацім 8 капеек, шклабою — 10. 15 капеек даём за ПЭТ-бутэлькі і адходы поліэтылена, — расказвае кіраўнік Карэліцкага філіяла аблспажыўтаварыства Сяргей Саўко

Шукаем альтэрнатыву

Поліэтыленавыя прадуктовыя пакеты можна замяніць на тканевыя. Іх можна пашыць самому з непатрэбных абрэзкаў тканіны або купіць у краме. Напрыклад, мясцовы камбінат бытавога абслугоўвання плануе наладзіць вытворчасць тканевых гаспадарчых сумак.

— У бягучым годзе па замове ААТ “Белгалантарэя” мы пашылі 700 такіх сумак, — расказвае інжынер Карэліцкага прадпрыемства бытавога абслугоўвання Валянціна Невяроўская. — У нашым магазіне “Поспех” яны таксама былі ў продажы, карысталіся добрым попытам. 3 рублі 50 капеек — цана невысокая. Я і сама з такой хаджу, напэўна, ужо гадоў 6: не рвецца, добра сціраецца. А поліэтыленавыя пакеты і хутка рвуцца, і страчваюць выгляд.

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

Для тых, хто ідзе ў нагу не толькі з модай на адзенне, але і на экалогію, у раённым Доме рамёстваў могуць пашыць сумку з ільну.

— Нашы сумкі можна скарыстоўваць не толькі для паходаў у краму, але і як прыгожы аксэсуар да паўсядзённага або святочнага строю, — гаворыць дырэктар установы Юлія Баярэнка. — Да таго ж мы прапаноўваем і актуальную ўпакоўку для падарункаў. Гэта папяровыя пакеты, аформленыя ў нацыянальным стылі — і прыгожа, і экалагічна.

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

А што прапаноўваюць нашы крамы пакупнікам? Дзеля журналісцкага эксперыменту адпраўляюся ў адзін з досыць папулярных у карэліччан прыватных магазінаў раённага цэнтра.

— У продажы ёсць і папяровыя, і поліэтыленавыя прадуктовыя пакеты, — гаворыць таваравед гандлёвай кропкі. — Абодва віды змогуць вытрымаць 5 кілаграмаў вагі. Папяровы каштуе 53 капейкі, з поліэтылену — 20. Што хаваць, апошні не толькі таннейшы, але і больш надзейны. Бывала, што з папяровага пакупкі высыпаліся прама каля касы. Думаю, вытворцам трэба падумаць, як іх удасканаліць.

Што тычыцца шкляной тары, то ў краме я знайшла ў ёй толькі мінеральную ваду “Баржомі” па 2,59 рубля за паўлітра. Побач стаяла гэтая ж мінералка аб’ёмам 0,75 літра і каштавала 3,07 рубля. Раблю вывад: калі купляць ваду ў шкле, выходзіць не нашмат даражэй, ды і бутэлькі можна здаць на прыёмны пункт, атрымаўшы грошы або скідку на камунальныя паслугі.

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

В Кореличском районе жители делают деньги из мусора

Месяц таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», якая ў ліку іншага мае на ўвазе паэтапную адмову ад поліэтыленавай упакоўкі і яе замену на экалагічна бяспечную. Напрыклад, са шкла і паперы.

— Нам трэба адыходзіць ад поліэтылену, для пачатку хаця б для разліву вады, — сказаў з нагоды пластыкавай тары Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў снежні 2018 года. — У нас дастаткова вытворчасці шклянога посуду. І не трэба травіць людзей. Ва ўсім свеце пайшла тэндэнцыя вызваляцца ад поліэтылену і больш арыентавацца на экалагічна чыстую тару.

Што ж, пакуль дзяржава робіць паступовы пераход на экалагічную тару, мы таксама можам дапамагчы планеце: проста сартыраваць смецце на сваёй кухні і не купляць тое, што праз дзень або ўсяго гадзіну апусцім у смеццевае вядро.

Жыхары Карэліччыны адказалі на тры пытанні

1. Ці сарціруеце Вы смецце на сваёй кухні?

2. Што Вы купіце ў краме: пакет з паперы або поліэтылену, пітную ваду ў ПЭТ-бутэльцы або ў шкляной?

3. Ці граматна Вы здаяце небяспечныя бытавыя адходы?

В Кореличском районе жители делают деньги из мусораАлена ГУРЫНА,
урач-стаматолаг УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца»:

1. Абавязкова сарцірую і маю для гэтага два вядры: для пластыку і харчовых адходаў. Паперу прыношу на работу: у нас план па здачы макулатуры.

2. Шкляной тары ў магазінах мала, таму купляю ў пластыкавай, потым пераліваю ў звычайны шкляны слоік і так захоўваю.

3. Ведаю, што аджыўшыя сваё батарэйкі можна выкінуць у спецыяльныя кантэйнеры, якія стаяць у магазінах. Але я ў асноўным карыстаюся акумулятарнымі, якія можна перазарадзіць. Тое ж датычыць і лямпачак: набываю энергазберагальныя, якія доўга жывуць.

В Кореличском районе жители делают деньги из мусораСвятлана ВАРАВА,
настаўнік ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”:

1. Вядома, паперу нясу ў школу, бо маем план па здачы. У мяне ніводная паперка не прападае, нават упакоўкі ад гарбаты ці лекаў. З ПЭТ-бутэлек майструем з дзецьмі вырабы або ўпрыгожваем клумбы. Я жыву ў Малюшычах, і ў нас таксама смецце выкідваюць і вывозяць паасобку.

2. Пакеты для прадуктаў купляю рэдка. У мяне ёсць адзін, праўда пластыкавы, але вельмі надзейны. Ён у мяне заўсёды ў сумачцы, таму на прапанову прадаўца: “Пакет патрэбен?” заўсёды кажу, што не. А наконт вады ці малака ў шкле, напэўна, купляла б, толькі сёння гэта рэдкасць у магазіне.

3. Пальчыкавыя батарэйкі нашу ў магазін і кідаю ў спецыяльны кантэйнер. Здаецца, больш нічога небяспечнага не выкідваю.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара, герояў публікацыі і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

←В 2019 году суд Кореличского района дважды отменил дисциплинарные взыскания к работникам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика