ЦУДОЎНА, КАЛІ СВЕЦЯЦЦА РАДАСЦЮ ВОЧЫ РАБЯТ

Источник материала:  

ЦУДОЎНА, КАЛІ СВЕЦЯЦЦА РАДАСЦЮ  ВОЧЫ РАБЯТ

Наўрад ці можна знайсці діцяці, якое не любіць падарункаў, а калі гэта малыш, які па стане здароўя патрабуе больш увагі, то кожнае шчырае і цёплае праяўленне дабрыні і клопату ён успрымае як цуд.
Менавіта так было і ў доме сям’і кіраўчан Раманавых, калі з падарункамі да іх сыноў-двайнят Алега і Паўліка, адзін з якіх мае генетычнае захворванне, завіталі госці: начальнік Рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Андрэй Горбель і начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг №617 у г.Кіраўску Рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Ала Елісеенка.
Андрэй Горбель, наш зямляк, які не парывае цеснай сувязі са сваёй малой радзімай, падтрымлівае і дапамагае кіраўчанам, а на раённыя святы заўсёды наведваецца з падарункамі. Вось і на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 85-годдзя ўтварэння раёна і падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год Андрэй Міхайлавіч перадаў ад узначальваемага філіяла камп’ютары для СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
На гэты раз для добрай справы прычына і ўвогуле не спатрэбілася: Андрэй Горбель вырашыў зрабіць прыемны сюрпрыз “сонечнаму дзіцяці” Паўліку.
Хлопчыкі былі вельмі рады гасцям, і, безумоўна, – камп’ютарнаму планшэту, драўлянаму календару ручной работы, цацкам і салодкасцям.
Андрэй Горбель у размове пацікавіўся, чым захапляюцца Алег і Паўлік, кім мараць стаць у будучым.
Сустрэча была цёплай і шчырай. Вочы рабят свяціліся радасцю, а на вуснах гралі ўсмешкі. Шчырыя словы ўдзячнасці за ўвагу, клопат і падарункі выказалі і бацькі хлопчыкаў.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

←Где и как в Беларуси производят на экспорт пожарную аварийно-спасательную технику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика