Чарговы трыумф “Жамчужыны”!

Источник материала:  

У паслужным спісе тытулаў і ганаровых трафеяў удзельнікаў узорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска за гады яе існавання сабрана вельмі адчувальная калекцыя. Падапечныя педагогаў Таццяны Рудак і Эльвіры Перадня папаўняюць яе з года ў год. Ёсць выдатныя здабыткі ўжо і сёлета!Чарговы трыумф “Жамчужыны”!

У Магілёве нядаўна прайшоў VІІ Між­народны конкурс мастацтваў “Дняпроўскія хвалі”, арганізаваны адукацыйна­прадзюсарскім цэнтрам “Аванти”. Для рабят гэты конкурс з’яўляецца вельмі прэстыжным, на ім выяўляюцца лепшыя таленты з нашай краіны і замежжа ў эстрадным і акадэмічным вакале, тэатральным мастацтве, харэаграфіі, інструментальным выканаўстве і іншых жанрах.
Чарговы трыумф “Жамчужыны”!

“Жамчужына” ў “Дняпроўскіх хвалях” прымала ўдзел упершыню. Дэбют на гэтай сцэне аказаўся больш чым удалым. Юныя мадэльеры з Кіраўска разам з педагогамі традыцыйна прадэманставалі сваё выдатнае ўменне элегантна трымацца на подыуме, шчодрую фантазію, неардынарнасць творчага мыслення, а іх арыгінальныя касцюмы не пакінулі раўнадушнымі ніводнага з членаў журы. У выніку калекцыя “Ванільныя зефіркі”, якую прадстаўлялі малодшыя школьнікі (6­9 гадоў) заняла 2 месца. А старэйшым іх сябрам па студыі (10­11 гадоў), якія дэманстравалі калекцыю “Вандроўнікі”, быў прысуджаны гран­пры конкурсу! Варта адзначыць, што практычна ўсе канкурэнты кіраўчан прадстаўлялі Мінск. Але перамога дасталася юным мадэльерам з правінцыяльнага гарадка. Так трымаць!

←«Ничего хорошего». Экс-начальница управления Минздрава Реутская обжаловала приговор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика