Молодёжная информационная группа встретилась с коллективом Кореличского РОЧС, чтобы обсудить социально-экономическое развитие района

Источник материала:  

На мінулым тыдні ў Карэліцкім РАНС адбылося пасяджэнне маладзёжнай інфармацыйнай групы (МІГ), на якой абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна за 2019 год, а таксама пазнаёмілі з накірункамі працы БРСМ і Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Молодёжная информационная группа встретилась с коллективом Кореличского РОЧС, чтобы обсудить социально-экономическое развитие района

У склад інфармацыйнай групы ўвайшлі шэсць маладых прадстаўнікоў розных сфер: выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан, метадыст Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Эльвіра Зяленская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка, мастацкі кіраўнік Карэліцкага РЦКіНТ Рыта Яроцкая, старшы інжынер сектара арганізацыі і функцыянавання дзяржаўных сістэм папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Карэліцкага РАНС Андрэй Мурычэнкаў і старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай вартаўнічай аховы Карэліцкага РАУС Віталій Лукашэвіч.

Як адзначылі арганізатары, пасяджэнні МІГ – гэта яшчэ адна магчымасць даведацца аб тым, чым сёння жыве раён. Шматлікія перамогі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах, асноўныя паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі, культуры, сацыяльнай сферы – усё гэта складае тую інфармацыю, якую і павінны данесці да кожнага прадстаўніка маладога пакалення ўдзельнікі інфармацыйнай групы.

Так, другі ў гэтым годзе візіт МІГ адбыўся ў Карэліцкі раённы аддзел надзвычайных сітуацый, дзе з васьмідзесяці двух работнікаў дваццаць сем маладых людзей з’яўляюцца членамі БРСМ.

Молодёжная информационная группа встретилась с коллективом Кореличского РОЧС, чтобы обсудить социально-экономическое развитие района

Госцем сустрэчы стала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук, якая не толькі расказала пра асноўныя дасягненні Карэлліччыны ў мінулым годзе, але і заклікала кожнага з работнікаў РАНС быць больш актыўным і праяўляць ініцыятыву ў грамадскім або культурным жыцці раёна.

Напрыканцы мерапрыемства члены маладзёжнай інфармацыйнай групы адказалі на пытанні, далі парады і яшчэ раз нагадалі аб тым, што поспех раёна залежыць ад кожнага з нас, а ад прадстаўнікоў моладзі – у першую чаргу.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

←"Потому что плакал". Завершено расследование убийства годовалого мальчика в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика