Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Гэта значыць: ніякая яна не калька рускай альбо яшчэ якой. Але ўсялякае пачуццё гонару перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.
Як паведаміла нанамеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Вераніка Асташова, у іх устанаве адукацыі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы свята ўжо стала добрай традыцыяй. Гэты год не выключэнне.
Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Гэта значыць: ніякая яна не калька рускай альбо яшчэ якой. Але ўсялякае пачуццё гонару перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.
У нашай устанаве адукацыі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы свята ўжо стала добрай традыцыяй. Гэты год не выключэнне. Свята мовы пачалося ў нас яшчэ задоўга да 21 лютага.
З 17 лютага ва ўстанове былі аформлены інфармацыйныя стэнды. Яны пазнаёмілі бацькоў з гісторыяй свята. Таксама ў групах выхавальнікамі былі падрыхтаваны выставы кніг і часопісаў.
21 лютага для выхаванцаў педагогі падчас мастацкай дзейнасці чытаюць беларускія казкі. Традыцыйна ў межах свята роднай мовы праводзіцца конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп прымаюць ўдзел у гэтым выпрабаванні.
Асаблівую цікавасць у выхаванцаў і бацькоў выклікалі насценныя газеты, якія падрыхтавалі выхавальнікі пасля правядзення піяр-акцыі “Мае любімыя беларускія словы”. Акцыя мела мэту звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі: каханне, калі ласка, Радзіма, маці.
Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну!
Жыве наша мова!
Нібы светлячкі ў траве,
вокны хатачак свецяцца.
З агародам, садамі,
што вясной патанаюць у квецені.
Уздоўж дарог тыя хаткі
драўляныя месцяцца,
паблізу і стужка ракі
ў кветкі луга ўпляцена.
Вецер вольна гуляе
па нявольным сядзібах і вуліцах,
вераб’і берасцянкі, буслы
Тут людзей не пужаюцца…
І дубкі ды бярозкі да веснічак туляцца,
з кім сустрэнешся – кожны з табой павітаецца.
Тут жыве наша мова,
гаворка жыве беларуская,
і ў гульнях дзяцей, і ў гамонцы жанчын
добрым вечарам…
І звязалася з імі адзіная стужачка вузкая,
што завецца любоўю да мовы спрадвечнаю.
Дзмітрый Калмыкоў.