Юбілей паважанага чалавека

Источник материала:  

Юбілей паважанага чалавека

Юбілейная дата для кожнага з нас – важны жыццёвы этап, які дае магчымасць падвесці прамежкавыя вынікі і пабудаваць новыя планы на будучыню.

Свой 65-гадовы юбілей нядаўна адзначыў дырэктар ААТ “Агра-Кобрынскае” Сяргей Селівестраў, які сёлета будзе спраўляць яшчэ адну значную дату – 25-годдзе на пасадзе кіраўніка гаспадаркі.

Жыццёвы лёс закінуў Сяргея Дзмітрыевіча на Кобрыншчыну з Магілёўскай вобласці пасля таго, як ён закончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “агранамія”, – паехаў у родныя мясціны жонкі, якая сама са Стрыгава.

Першае працоўнае месца было ў Навасёлках у якасці агранома, а пасля апынуўся ў ААТ “Агра-Кобрынскае”, быў сакратаром партыйнай арганізацыі.

І вось 25 гадоў кіруе калектывам, які сёння складае каля 140 чалавек. “Агра-Кобрынскае” – адносна невялікая гаспадарка, якая спецыялізуецца на жавёлагадоўлі і раслінаводстве. Але, як адзначае дырэктар, упор робіцца на жывёлагадоўлю, якая прыносіць добры прыбытак.

“Агра-Кобрынскае” – гаспадарка, у якой ураджайнасць па намалоце збожжа – адна з найвышэйшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Фермы гаспадаркі таксама ў ліку лепшых.

Юбілей паважанага чалавека
Сяргея Селівестрава віншуюць Алег Гангала і Васіль Лазарчук

Павіншаваць юбіляра прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, які ўручыў Ганаровы дыплом за шматгадовую сумленную працу і значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Грамату ад Кобрынскага райвыканкама прыехаў ўручыць старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала. Цёплыя словы ў адрас кіраўніка прагучалі і ад членаў калектыву.

Госці пажадалі юбіляру ўсяго найлепшага, здароўя і каб працаўнікі гаспадаркі прадаўжалі радаваць добрымі вынікамі.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота: Людміла ПАШКОВІЧ.

 

←ГАИ 6 февраля усилит контроль над соблюдением ПДД в темное время суток

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика