Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Источник материала:  

55-ты Зорны

На бягучым тыдні наш раён наведалі студэнты БДПУ імя Максіма Танка — удзельнікі інтэрнацыянальнага Зорнага паходу па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, які праводзіцца галоўнай педагагічнай ВНУ краіны з 1966 года з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і захавання памяці аб героях вайны. Праходзіць ён у час студэнцкіх зімовых канікул. Сёлета мерапрыемства атрымалася не зусім звычайным, бо праводзілася ў 55-ты раз і было прысвечана 75-й гадавіне Вялікай Перамогі.Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Асіпаўчане падрыхтавалі насычаную праграму, якая распачалася мітынгам на Алеі Герояў з ускладаннем кветак да помніка. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, вучні школ.


Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

 

Далей гасцей запрасілі ў СШ № 1, дзе адбыўся вечар сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі “Каб памяталі”. Аб вайне ў Афганістане, выхаванні баявога духу, жыццёвых каштоўнасцях і арыенцірах, сучаснай школе і вобразе сапраўднага мужчыны — гэтыя і іншыя тэмы закрануў у сваім звароце да моладзі старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан. Прамову і песні ў яго выкананні рабяты сустрэлі дружнымі апладысментамі. Наогул будучыя педагогі цёпла віталі ўсіх удзельнікаў святочнай праграмы. А выступленняў было шмат. Юныя асіпаўчане падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, якая на нейкі час вярнула ўсіх у далёкія гады Вялі-кай Айчыннай вайны, калі аднагодкі сучасных юнакоў і дзяўчат бадай з-за школьнай парты адпраўляліся абараняць краіну ад ворага, смела і рашуча дзейнічалі ў складзе ваенных часцей, партызанскіх атрадаў, у падполлі, ахвяруючы здароўем, а часам і жыццём дзеля будучай перамогі.


Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Студэнты і выкладчыкі БДПУ ў сваю чаргу правялі прафарыентацыйную праграму “Стань часткай дружнай сям’і”: у інтэрактыўнай форме расказалі аб жыцці ўніверсітэта. Танцы, рытмадэкламацыя, рэп і песні гасцей нікога не пакінулі раўнадушнымі, аб чым сведчылі авацыі гледачоў.


Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Чатыры дні паходу прайшлі насычана. Сталічная дэлегацыя пабывала ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, гімназіі, сярэдніх школах горада. У Дараганаўскім ВПК госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, далі майстар-класы па развіцці творчых здольнасцей, прайшлі па турыстычным маршруце “Сцяжынамі Дараганава”, схілілі галовы ля брацкай магілы. Студэнты пабывалі ў раённым цэнтры фізічнай падрыхтоўкі, паўдзельнічалі ў таварыскай сустрэчы па валейболе, правялі майстар-клас па падрыхтоўцы да гульні КВЗ, наведалі памятныя мясціны і наладзілі стасункі з моладдзю нашага райцэнтра.


Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Усяго ў паходзе прыняло ўдзел больш за 270 студэнтаў і выкладчыкаў. Яны наведалі Барысаўскі, Вілейскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі, Пінскі, Аршанскі і Смаргонскі раёны. Магілёўшчыну ў гэтым спісе прадстаўляў толькі Асіповіцкі раён. У складзе турыстычных груп былі юнакі і дзяўчаты, якія нарадзіліся і выраслі ў Туркменістане, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, а таксама студэнты з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.Гумілёва, Маскоўскага, Новасібірскага педагагічных універсітэтаў і іншых ВНУ.


Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Удзельнікі інтэрнацыянальнага Зорнага паходу далучыліся да рэспубліканскай акцыі і прынялі ўдзел у заборы зямлі з брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, што загінулі ў гады вайны на тэрыторыі раёнаў, у якіх яны пабывалі. Затым капсулы з зямлёй будуць перададзены для змяшчэння іх у Крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у сталіцы.

Фота аўтара.

←В Гродно появятся две новые остановки, а «Автовокзал» временно перенесут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика