Выберам намінанта на званне птушкі 2021 года разам

Источник материала:  

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) прапануе выбраць анлайн свайго намінанта на званне крылатага сімвала наступнага года.

У спісе для анлайн-галасавання — шэрая валасяніца (серая мухоловка), ляляк (козодой) і ластаўка-зямлянка (ласточка-береговушка). Таксама кожны з удзельнікаў галасавання можа дадаць іншы від, які раней не быў птушкай года і адпавядае крытэрыям па выбары птушкі года ў Беларусі.

Крыху інфармацыі пра птушак-прэтэндэнтаў. Ластаўка-зямлянка — звычайны шырока распаўсюджаны від, але менш вядомы, чым іншыя віды ластавак. Гняздуецца вялікімі калоніямі ў пясчаных абрывах. Ляляк — адзіны прадстаўнік атраду лялякападобных у нашай краіне. Майстар камуфляжу: афарбоўка апярэння цудоўна маскіруе птушку на фоне лясной падсцілкі або ствала дрэва. Найбольшую актыўнасць ляляк праяўляе ў цёмны час сутак. Харчуецца начнымі лятучымі насякомымі. У гнездавы сезон птушкі часта трапляюць ноччу пад колы машын, якія рухаюцца на вялікай хуткасці па дарогах. Валасяніца шэрая  — пералётная птушка. Звычайна жыве ў лесе, але часам селіцца і ў населеных пунктах. Птушкі харчуюцца лятучымі насякомымі.

Прагаласаваць за птушку, якая спадабалася, можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 1 лютага ўключна. Трэба адзначыць, што пераможцы такога народнага галасавання не раз ужо атрымлівалі ганаровае званне птушкі года. Напрыклад, глушэц — птушка 2020 года — быў вылучаны кандыдатам якраз у выніку анлайн-галасавання.

Від, які набярэ найбольш галасоў на сайце АПБ, 8 лютага пазмагаецца за званне птушкі 2021 года са звычайнай туркаўкай (горлицей обыкновенной) і стрынаткай-чаротаўкай (овсянкой тростниковой), намінаванымі Цэнтральным Саветам і Сакратарыятам АПБ.

 (оригинал новости)
←В школах стали собирать паспортные данные у детей из многодетных семей. Выяснили зачем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика