Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Источник материала:  

Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой, пісаў Уладзімір Караткевіч. А пра мастацкага кіраўніка народнага тэатра “Батлейка” пры Мірскім дзяржаўным мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы Канстанціна Петрымана можна ўпэўнена сказаць, што ён разам з навучэнцамі прыносіць у гэты свет сваёй творчасцю і любоўю да гісторыі і спадчыны роднага краю нябёсы.

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова4 студзеня якраз са сталічных “Нябёсаў”, а дакладна з шостага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў, вярнуўся праслаўлены калектыў з Міра ў складзе Канстанціна Петрымана, Ільі Заваротнага, Анастасіі Шавейка, Дзіны Дзенісовіч і Кацярыны Нагнібеда. Юныя артысты разам з кіраўніком прывезлі на малую радзіму багата цёплых эмоцый, новыя творчыя ідэі і адразу два дыпломы – “За ўнёсак у развіццё батлеечнага і лялечнага мастацтва і духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення” і “За працяг традыцый батлейкі”.

Сёлета мірскі тэатр здзівіў публіку рэканструкцыяй дзеі старадаўняй Мірскай батлейкі братоў Сілко – прадстаўленнем “Калядна”.

“На фестывалі хацелася падарыць гледачам Свята і Цуда з вялікай літары, – дзеліцца задумкай і таямніцамі закулісся Канстанцін Петрыман. – Так, часу на падрыхтоўку было мала, але жаданне падзяліцца лепшым, асаблівым, чароўным – вялізным, таму ўсё атрымалася! Маем мы і сакрэт поспеху ў батлеечным мастацтве. Тут галоўнае адчуваць, што лялька – гэта ты сам і тэатр – не праца, не хобі, а жыццё, частка якога назаўсёды аддаецца маўклівай да пары істоце, каб глядач спаўна адчуў той пасыл, той код, якім прасякнута ўся дзея. І, вядома, не абысціся ў нашай справе без добрых і надзейных сяброў. Хочацца выказаць шчырую падзяку за плённае садзейнічанне і дапамогу клірыку храма Святой Троіцы ў Міры іерэю Фёдару Лукашэвічу”.

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

З ззяючымі вачыма распавядае кіраўнік і пра сваіх таленавітых артыстаў: “Мой Ілья проста знаходка! Нецярплівы, з абвостраным пачуццём справядлівасці, разанскі хлопец, што проста кайфуе ад беларушчыны! А якія дзяўчаткі цудоўныя – Насця, Дзіна ды Каця! І, увогуле, яны ўсе вельмі мужныя і годныя людзі, мае акцёры. Ім жа па 16-18 гадоў! І, між іншым, сёлетнія “Нябёсы” былі першыя ў іх творчым жыцці, дзеля якіх яны нават забыліся пра канікулы. Хто ведае, як бы я сам сябе адчуваў на іх месцы,спрабуючы зразумець складаны і глыбокі батлеечны свет, а яны яшчэ і мне былі падтрымкай ды суцяшэннем. Неверагодна назіраць за тым, як гэтыя маладыя людзі робяць усё магчымае і нават больш, каб глядач паверыў ляльцы, а я ў сваю чаргу ўсім сэрцам веру ім!”

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Нядзіўна, што ў Мінску на прадстаўленне мірскай “Батлейкі” завіталі і яе былыя ўдзельнікі, якія ўжо даўно скончылі каледж, ды толькі на ўсё жыццё захавалі адмысловыя ўспаміны аб тых творчых гадах.

А яшчэ мы ўсе добра ведаем, што калектыў народнага тэатра “Батлейка” адрозніваюць не толькі слаўная гісторыя, самабытнасць і яркі талент, але і вялікія сэрцы. Таму акцёры, апроч фестывальнай праграмы “Нябёсаў”, наведалі з дабрачынным прадстаўленнем пацыентаў псіханеўралагічнага інтэрната №3 г. Мінска, дзе павіншавалі ўсіх з Раством Хрыстовым і навагоднімі святамі ды разам з гледачамі ў атмасферы ўзаемнай прыязнасці і любові праспявалі калядкі і канты.

“Мы паказалі тут батлейку сэрцам! Адным уздыхам і так лёгка яшчэ нідзе не гралася нам! А пасля прадстаўлення – вітальныя воклічы, абдымкі, пажаданні, сумесныя фота на доўгі і радасны ўспамін. Адным словам – мора дабрыні. Хай такія калядныя дзівосы ды натхняльныя падзеі здараюцца ў жыцці кожнага з нас як мага часцей! Ды дзякуй, “Нябёсы”, за непаўторнае адчуванне ўнутранага адзінства душы і сэрца, мы яшчэ вернемся!”

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з архіва Канстанціна ПЕТРЫМАНА і сайта 24health.by (аўтар — Святлана АДАМОВІЧ)

Кант з Міра

1920-1930 гг.

Неба днесь лікуе, земля таржэствуе!
Ангельскія гласы вторат во вся часы —
Хрыстос нарадзіўся! Алелуя!
Тшчацца к нему цары,
Несуць ему дары,
І кожная душа о молітве рупіць!
Хрыстос нарадзіўся! Алелуя!
Зычым прыяцелем ласкі Збавіцеля,
Божае мілосці, ды каб звалі ў госці!
Свята святкаваці,
Хрыста праслаўляці!
Хрыстос нарадзіўся! Алелуя!

Людзі, якія дораць «Нябёсы». Мірскі батлеечнік Канстанцін Петрыман распавядае пра цуд на Раство Хрыстова


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика