Напярэдадні Новага года віншаванні і падарункі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прымала сям’я Трафіменкаў з г.Кіраўска.
З віншаваннямі і падарункамі да двайнят Ягора і Мацвея завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і яго дачка Даша. Хлопчыкі расказалі гасцям аб сваіх захапленнях і марах, планах на бліжэйшую будучыню.
Уручыўшы падарункі Аляксандр Мікалаевіч і Даша пажадалі гаспадыні дома Святлане Трафіменка і яе сынам здароўя і сямейнага дабрабыту. Хлопчыкі, у сваю чаргу, паабяцалі старанна вучыцца ў школе, займацца спортам і дапамагаць матулі па хатняй гаспадарцы.