Навагодняя казка пасялілася ў доме Таццяны Лубнеўскай з Радуціч

Источник материала:  

Музей ёлачных цацак

Як толькі пераступаеш парог яе вясковай хаты, што знаходзіцца ў Радуцічах, адразу трапляеш у навагоднюю казку. Тут табе і заснежаныя домікі з загадкавымі насельнікамі, і ступа з Бабаю Ягой, і шматлікія ёлачныя цацкі, гірлянды, старыя паштоўкі ў рамачках. Але самае пачэснае месца займаюць галоўныя персанажы Новага года — Дзед Мароз і Снягурка. Гэтых любімых герояў тут нават складана пералічыць. Яны, ад маленькіх да вялікіх, утульна ўладкаваліся пад ёлкай, каля каміна, на спецыяльных драўляных паліцах.

Навагодняя казка пасялілася ў доме Таццяны Лубнеўскай з Радуціч

— Святочная атмасфера пануе ў пакоях ужо з месяц, — прызнаецца Таццяна. — Самой мне цяжка было б яе стварыць — дапамагаў муж. Яго рукамі зроблены ўсе неабходныя прыстасаванні для выставы, пра якую марыла яшчэ з лета. За 6 гадоў, што займаюся калекцыяніраваннем ёлачных цацак, назбіралася іх ужо каля тысячы, розных па часе з’яўлення на свет, памерах, краіне паходжання. У кожнага экспаната — свая гісторыя тутэйшай прапіскі. Штосьці набывала на рынках, некаторыя — праз аўкцыёны, ёсць такія, што траплялі ў рукі са сметнікаў. Удзячна таксама сябрам і знаёмым, якія, веда-ючы пра маё захапленне, стараюцца рабіць і адпаведныя падарункі. Не ўсё, што знаходзіла мяне, мела прэзентабельны выгляд, таму брала клей, ніткі, фарбы і карпатліва аднаўляла кожную рэч. У калекцыі прадстаўлены даволі рарытэтныя вырабы, якім больш за пяцьдзясят гадоў, сярод іх — шкляны шар даваеннага перыяду, фігурка Дзеда Мароза, які адначасова служыць капілкай, папяровыя рыбкі-птушкі.

Выстава разбіта на некалькі тэматычных блокаў, кожны па-сапраўднаму здзіўляе разнастайнасцю тэхнік і матэрыялаў — гэта і выявы з ваты, пап’е-машэ, апілак, шкла, пластыку.

Таццяна з вялікім запалам расказвае пра кожнае ўпрыгожанне. Яна добра ведае, у якія гады цацкі былі зроблены, чым аздоблены, якой падзеі прысвечаны, чаму адна прымацоўвалася на ёлку за нітку ці провалаку, а другая — прышчэпкай.

Летась у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіла выстава цацак з калекцыі Лубнеў-скай, якую наведалі дзясяткі землякоў.

— Для мяне ўсе вырабы як дзеці, — шчыра прызнаецца жанчына. — Нават экспанатамі не надта хочацца называць, бо кожная рэч сагрэта цяплом, напоўнена любоўю і пяшчотай. Размаўляю з імі, як з жывымі. Задаволена, што маё захапленне дорыць усім цудоўны настрой.

 

←Акция «Наши дети». Глава района Степан Чечуха побывал в детском отделении Глусской больницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика