На І справаздачна-выбарнай канферэнцыі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Источник материала:  

У І справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённага аб’яднання прафсаюзаў прынялі ўдзел дэлегаты прафсаюзных арганізацый і “пярвічак” арганізацый, устаноў горада і раёна, сельгаспрадпрыемстваў.

На мерапрыемства былі запрошаны старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, яго намеснік Таццяна Русецкая, галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іна Чэбатарэўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алег Бойка.

На І справаздачна-выбарнай канферэнцыі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

З дакладам аб рабоце, якая была праведзена Кіраўскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў за справаздачны перыяд, выступіла яго старшыня Алена Глекава.

Яна адзначыла, што сваю дзейнасць раённае аб’яднанне ажыццяўляе пры цесным ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі на прынцыпах сацыяльнага партнёрства.

У дакладзе была закранута тэма калектыўных дагавароў, прававой абароны працуючых, аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, работы з моладдзю і ветэранамі, спартыўнага жыцця членаў прафсаюзаў, правядзення дабрачынных акцый.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы адзначыў важнасць і значнасць праводзімай у раёне прафсаюзнай работы і выказаў надзею, што з кожным годам будуць узмацняцца роля і ўплыў прафсаюзных арганізацый.


На І справаздачна-выбарнай канферэнцыі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Алена Глекава выказала ўдзячнасць прафсаюзным лідарам за істотную дапамогу падчас правядзення выбараў у парламент краіны і выказала ўпэўненасць, што прафсаюзныя арганізацыі і надалей будуць самымі актыўнымі і ініцыятыўнымі, змогуць і надалей дастойна прадстаўляць і адстойваць правы і інтарэсы членаў прафсаюза.

Юбілейным медалём і кнігай “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” быў узнагароджаны ветэран прафсаюзнага руху райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Худавец за значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі, актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

Ганаровай граматай Савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за шматгадовую, добрасумленную працу, умацаванне сацыяльнага партнёрства, актыўную дзейнасць па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза была адзначана старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Павечароўская.


На І справаздачна-выбарнай канферэнцыі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Шэраг прафсаюзных лідараў раёна быў узнагароджаны граматамі і Падзячнымі пісьмамі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў за актыўную жыццёвую пазіцыю, падтрымку прафсаюзнага руху, якому сёлета споўнілася 115 гадоў.


На І справаздачна-выбарнай канферэнцыі Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

На канферэнцыі старшынёй Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў была зноў абрана Алена Глекава.

Дэлегатамі на 5-ю справаздачна-выбарную канферэнцыю Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў былі абраны Алена Глекава і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вольга Русецкая.

←«Все разровняли, закопали - и нет деревни». Истории ликвидаторов аварии на Чернобыльской АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика