Дзед Мароз і Снягурка з «Полымя» завіталі ў СВК «Маяк-Заполле»

Источник материала:  

Тыдзень на мехмайстэрнях у аграгарадку Краснае пачаўся з навагодніх сюпрызаў. Сюда на Дзень падпісчыка з падарункамі і віншаваннямі завіталі з самага ранку Дзед Мароз і Снягурка з газеты «Полымя». Дзякуем, шаноўныя работнікі СВК «Маяк-Заполле», за цёплы прыём і шматгадовае сяброўства з нашым выданнем! Няхай усе пажаданні казачных гасцей абавязкова здзейсняцца, на працы ўсё атрымліваецца на 100 адсоткаў, а ў сям’і будзе ладна ды шчасліва! І асобнае прывітанне сабацы Байкалу з мехмайстэрняў

←По Минску курсирует бесплатный трамвай с белорусской рождественской музыкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика