На двоих одна профессия. В Кореличском РЭС успешно трудится семейная династия энергетиков Ровдан

Источник материала:  

Калектыў Карэліцкага раёна электрычных сетак – гэта 80 работнікаў, працу кожнага з якіх складана пераацаніць. Ад іх нябачнай на першы погляд работы залежыць жыццяздольнасць усіх галін эканомікі, а таксама камфорт, цяпло і святло ў дамах жыхароў Карэліччыны.

На двоих одна профессия. В Кореличском РЭС успешно трудится семейная династия энергетиков Ровдан

Бесперабойнае электразабеспячэнне даўно ўжо стала нормай для кожнага з нас. У гэтым абсалютная заслуга работнікаў раёна электрычных сетак, сярод якіх сямейная дынастыя энергетыкаў Роўдан. Бацька і сын маюць не толькі адно на дваіх імя — абодва Дзмітрыі, але і адзін на дваіх прафесійны шлях у Карэліцкім РЭСе.

Першае слова, безумоўна, належыць бацьку Дзмітрыю Анатольевічу Роўдану, майстру лінейнай брыгады, працоўны стаж якога ў арганізацыі складае 13 гадоў.

– Пасля заканчэння 10 класаў сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, – дзеліцца мужчына. – Атрымаў спецыяльнасць “інжынер-механік”. Перад тым, як уладкавацца ў Карэліцкі РЭС, паспеў папрацаваць механікам у калгасе імя Жалезняковіча, на Карэліцкім ільнозаводзе, галоўным інжынерам у “Луках”, а таксама 3 гады на рамонтна-будаўнічым заводзе ў Мінску. У 2006 годзе прыйшоў у РЭС у якасці манцёра лінейнай брыгады, а праз два гады назначаны майстрам брыгады.

Прыклад і парады бацькі сыгралі вырашальную ролю ў выбары прафесіі сына. У чэрвені 2011 года Дзмітрый малодшы скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж па спецыяльнасці “тэхнік-электрык” і з 1 жніўня прыступіў да працы ў Карэліцкім РЭСе.

– Чаму не застаўся ў сталіцы? Жыць у вялікім горадзе – гэта не маё, – адзначае Роўдан малодшы. – Калі вучыўся ў каледжы, амаль кожныя выхадныя прыязджаў дадому. Тут мой дом, мая сям’я і сябры. Ды і працаваць тут мне звычней.

На двоих одна профессия. В Кореличском РЭС успешно трудится семейная династия энергетиков Ровдан

Тэарэтычныя веды прымяняць на практыцы Дзмітрый Роўдан пачаў у якасці манцёра. Сёння, як і бацька, ён з’яўляецца майстрам, толькі брыгады па рамонце закрытых трансфарматарных падстанцый і кабельных ліній. У маладога майстра ў падначаленні 4 вопытныя работнікі са шматгадовым стажам. Аднак юнак змог знайсці ўзаемаразуменне са старэйшымі калегамі і карыстаецца павагай у іх, таму і праблем не ўзнікае.

Работа абодвух Роўданаў носіць выключна выязны характар. У адміністратыўным будынку раёна электрычных сетак іх можна сустрэць толькі ў пачатку і канцы рабочага дня. Астатні час кожны са сваёй брыгадай працуе на свежым паветры пры любым надвор’і.

– Ужо прывык штодзень працаваць на раёне, – дзеліцца галава сям’і. – Калі даводзіцца застацца ў Карэлічах і дзень папрацаваць у кабінеце, дык час вельмі доўга цягнецца. Як кажуць, дзень за два доўжыцца.

Карэліцкі РЭС лічыцца прадпрыемствам павышанай небяспекі, таму абавязковыя якасці работнікаў – гэта высокая адказнасць за даручаную справу, строгая дысцыпліна, высокі прафесійны ўзровень і тэхнічная падрыхтоўка. Як кажуць, электрык, як і мінёр, можа памыліцца толькі адзін раз. Таму абавязковае выкананне ўсіх норм бяспекі і аховы працы – правіла № 1 для ўсіх работнікаў раёна электрычных сетак, якія забяспечаны ўсёй неабходнай спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны.

– Перад тым, як прыступіць да працы, брыгада праходзіць інструктаж і належным чынам рыхтуе працоўнае месца, – наперабой расказваюць бацька і сын. – Штогод здаём экзамен па правілах тэхнікі бяспекі на базе Лідскіх электрычных сетак, раз у тры гады – экзамен па правілах эксплуатацыі электрасетак. Раз у пяць гадоў праходзім курсы павышэння кваліфікацыі. Аднак надзвычай пільным неабходна быць кожны дзень, кожную гадзіну і хвіліну, бо электрычны ток нябачны, нячутны і памылак ён не даруе. Увогуле, выпадковых людзей у нашым калектыве няма. Работнікаў РЭС аб’ядноўвае жаданне і ўменне працаваць. Памятаю словы былога начальніка Карэліцкага раёна электрычных сетак Мікалая Пыцеля: “Якасная работа электрыка нябачна, а лепшая ўзнагарода для нас – адсутнасць скаргаў ад мясцовага насельніцтва”.

На двоих одна профессия. В Кореличском РЭС успешно трудится семейная династия энергетиков Ровдан

Для энергетыкаў важна быць нераўнадушнымі да праблем іншых: любы збой у сетцы парушае камфорт людзей, псуе іх настрой. Таму работнікі РЭС імкнуцца ўваходзіць у становішча кожнага чалавека. Па-першае, перад планавым адключэннем электрычнасці яны загадзя інфармуюць мясцовых жыхароў. Па-другое, падчас летніх навальніц альбо зімовых снегападаў робяць усё магчымае, каб аднавіць электразабеспячэнне як мага хутчэй.

Акрамя любові да прафесіі, бацьку і сына аб’ядноўвае інтарэс да спорту. У школьныя гады Дзмітрый Анатольевіч паспяхова выступаў на лёгкаатлетычных спаборніцтвах за Карэліччыну. Зараз ён з павагай успамінае прафесіяналізм трэнера Мікалая Барэйкі, які заклаў у юнаку імкненне да перамог. Дзмітрый Роўдан малодшы ўвогуле хацеў звязаць сваё жыццё са спортам. Будучы навучэнцам каледжа, юнак уваходзіў у зборную каманду па валейболе, якая неаднаразова займала прызавыя месцы на рэспубліканскім узроўні. Сёння Дзмітрый паспяхова выступае за валейбольную каманду Карэліцкага РЭС. Аднак галоўным сваім абавязкам, па прыкладу бацькі, лічыць працаваць адказна, якасна і на карысць жыхароў Карэліччыны. А гэта значыць, нясці святло ў дамы карэліччан.

На двоих одна профессия. В Кореличском РЭС успешно трудится семейная династия энергетиков Ровдан

←В Минске появилось граффити с целующимися Лукашенко и Путиным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика