Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Источник материала:  

У сярэдзіне мінулага тыдня ў актавай зале Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры адбылася значная для прафсаюзнага руху раёна падзея – І справаздачна-выбарчая канферэнцыя Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. У прысутнасці намесніка старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Кардаша, намесніка старшыні райвыканкама Руслана Абрамчыка, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава, іншых гасцей і 42 дэлегатаў падведзены вынікі плённай пяцігадовай працы прафсаюзаў раёна па абароне інтарэсаў і дзеля паляпшэння дабрабыту працаўнікоў Карэліччыны.

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко
– Прафсаюзы Карэліцкага раёна ўносяць асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху краіны, які сёлета адзначае 115-гадовы юбілей, – падкрэсліла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка. – Сёння прафсаюзы Карэліччыны аб’ядноўваюць каля 7 тысяч чалавек, альбо 83% эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. Гэта 4 раённыя галіновыя прафсаюзныя арганізацыі і 77 пярвічак, якія прадстаўляюць 10 галіновых прафсаюзаў. Сённяшняя сустрэча завяршае справаздачна-выбарчую кампанію, падчас якой старшыні пярвічных і раённых прафсаюзных арганізацый трымалі экзамен перад сваімі працоўнымі калектывамі. Работа ўсіх прафсаюзных камітэтаў прызнана здавальняючай, што сведчыць аб кампетэнтнасці прафсаюзных лідараў.
Лідзія Шэўка таксама адзначыла, што прафсаюзы – гэта не толькі матэрыяльная дапамога ці магчымасць адпачыць у санаторыі, а надзейная прававая абарона інтарэсаў працаўнікоў. У полі зроку раённага аб’яднання прафсаюзаў заўсёды знаходзяцца пытанні калектыўна-дагаварнога рэгулявання, маніторынгу цэн, кантролю за своечасовай выплатай заробку працаўнікам раёна, правядзенне прававых прыёмаў грамадзян, у якіх прымаюць удзел прававыя інспектары Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і пракурор Карэліцкага раёна.

Аб напоўненым цікавымі акцыямі, паездкамі і падзеямі жыцці працоўнага калектыву СШ №2 г.п. Карэлічы расказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі Марына Міхайлоўская. На асноўных накірунках дзейнасці Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў спынілася яго старшыня Рыта Яроцкая. Старшыня ж раённага Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Ніна Яфрэмава падзякавала ўсім прысутным за ўвагу, якую прафсаюзы ўдзяляюць ветэранам працы.

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Аб асноўных напрамках дзейнасці Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, зменах у Працоўным кодэксе і неабходнасці размяшчэння на інфармацыйных стэндах арганізацый і ўстаноў вычарпальнай прафсаюзнай інфармацыі расказаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Кардаш, які прызнаў работу Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў здавальняючай.

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

– У рабоце раённага аб’яднання прафсаюзаў відавочна станоўчая дынаміка развіцця, – адзначыў абласны прафсаюзны лідар. – Выдатна наладжаны шматбаковыя сувязі з сацыяльнымі партнёрамі. Спадзяюся, што і ў перспектыве моцныя прафсаюзныя традыцыі ў раёне будуць прадоўжаны.
Заключным і адным з важнейшых пытанняў справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённага аб’яднання прафсаюзаў стала выбранне прафсаюзнага лідара Карэліччыны на новы перыяд. Аднагалосна ім абрана дзеючы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.

Ганаровай граматы Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва ўдастоена старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджана эканаміст Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, старшыня прафкама Таццяна Лазарчык. Граматы Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў удастоены настаўнік фізікі Цырынскага ВПК дзіцячы сад-СШ Алена Хілевіч і галоўны бухгалтар Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лідзія Анупрыенка.
Ганаровая грамата райвыканкама ўручана вядучаму інжынеру ДРБУ-158 Наталлі Малахоўскай, Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама – начальніку эканамічнага аддзела Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алене Кужалевіч.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Полымя”, спецыяліст па сувязям з грамадскасцю раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Януш.
Пасведчанне аб рэгістрацыі пярвічкі і каштоўны падарунак уручаны дырэктару ПГУП “Гранд Гудвін” Наталлі Ходар.

Каштоўныя падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў уручаны мастацкаму кіраўніку Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, старшыні Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Рыце Яроцкай і старшыні Карэліцкага раённага Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Ніне Яфрэмавай.

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Председателем Кореличского районного объединения профсоюзов вновь избрана Лидия Шевко

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара і Вікторыі КАСЦЮК

←В Витебской области телят одели в зимние костюмы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика