ЖЫВЕ ПАМЯЦЬ

Источник материала:  

На адкрыцці выставы прысутнічалі пасол Францыі ў  Беларусі  Дзідзье Канес, унук Надзеі Пятроўны, калекцыянер Нікаля Ценье і кіраўнік камітэта Фернана Лежэ, дырэктар музея-фермы мастака ў Нармандыі  Жан Дэскуб дзю Шатэнэ. Адбылося гэта 23 кастрычніка.

У гэты ж дзень Нікаля і Жан, якія прыляцелі з Парыжа напярэдадні, наведалі Зембін, дзе свой след  заставіла   Надзея Пятроўна. Музей Народнай славы ў Зембіне – адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць мазаічныя пано Надзі Лежэ, якія выкананы з мальтыйскага каменю і смальты. Гэта партрэты знакамітых людзей ХХ стагоддзя: В.І.Леніна, П.Пікаса, Ф.Лежэ, М.Шагала і Д.-А.Канвейлера.

У музеі таксама захоўваецца  21 рэпрадукцыя карцін заходне-еўрапейскіх мастакоў ХV – пачатку ХХ стагоддзя, падараваных самой мастачкай у 1967 годзе Зембінскай сярэдняй школе.

Акрамя музея Нікаля і Жан наведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваны бацькі Надзеі: Петр Сцяпанавіч і Марыя Рафаілаўна Хадасевічы, а таксама яе родная сястра Вашкевіч Яўгенія Пятроўна з дачкой Тамарай.

Было відаць, што госці былі вельмі рады наведаць мясціны, звязаныя з імем Надзі, і дзе дагэтуль захоўваюць і шануюць памяць аб ёй.

Незадоўга да іх візіту Зембін наведаў і Народны мастак Беларусі  Іван Якімавіч Міско. Ён быў асабіста знаёмы з Надзеяй Пятроўнай і мае намер увекавечыць памяць аб ёй у скульптуры. Можа быць у хуткім часе ў Зембіне з”явіцца помнік нашай славутай землячцы.

Галіна Ігнатовіч, загадчыца музея Народнай славы

ЖЫВЕ  ПАМЯЦЬ
 ЖЫВЕ  ПАМЯЦЬ
 ЖЫВЕ  ПАМЯЦЬ

←Знакомьтесь - Антуан. Вьетнамец прожил в Гродно 25 лет - и от ностальгии открыл кафе на рынке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика