Ах, гаротныя вы “жыгулі”…
Спіць у шапку, напэўна, ДАІ.
Кола ў іх пад вуглом,
Фара, глянь, не гарыць –
Цяжка з доглядам гэткім
Век машыне дажыць.
Праслужыць яшчэ згодна
І дзясятак гадоў,
Толькі б трошкі рамонту
Для старых “жыгулёў”…
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота А. Варанковіча.
ВАДЗІЦЕЛЬСКІЯ ЖАРТЫ:
- На дарогах такое робіцца! Страшна правы купляць.
- «Працірала лабавое шкло ў машыне…і выпадкова…яго выціснула! Што рабіць?! Падкажыце які-небудзь лак для валасоў, каб прычоска трымалася, калі паеду.»
- Няма больш акуратнага вадзіцеля, чым той, які забыўся дома дакументы.
- Кожны вадзіцель аўтамабіля ўпэўнены, што ён адзін нармальны сярод астатніх “уродаў” і “дэбілаў”.
- Ты заўважаў, што калі кіруеш машынай, то той, хто едзе больш марудна – ідыёт, а хто хутчэй – прыдурак?
- Чароўная бландзінка, калі садзіцца за руль, у імгненне ператвараецца ў “авечку фарбаваную”.
- Нічога так не раздражняе, як жанчына, якая прама перад вамі вядзе машыну і не робіць ніводнай памылкі.
- Толькі ў нас вадзіцель, які ціха праехаў на чырвоны сігнал святлафора, лічыць, што ён нічога не парушыў.