На тэрыторыі Барысаўскага раёна пачалася акцыя «За бяспеку разам»

Источник материала:  

Акцыя «За бяспеку разам» накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. Кожны дзень ратавальнікі сустракаюцца з насельніцтвам Барысаўшчыны, каб у чарговы раз нагадаць пра абавязковасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Фармат сустрэч самы разнастайны. Тут і пажарна-тэхнічнае абследаванне домаўладанняў, якое ў абавязковым парадку суправаджаецца супрацьпажарным iнструктажом i праверцы гатоўнасці жылля да ацяпляльнага перыяда, і масавыя навучальныя сельскія сходы грамадзян, і выступленні ў працоўных калектывах. Без увагі не застанецца ні адна катэгорыя грамадзян.Так, 17 кастрычніка, пажарна-прафілактычная акцыя прайшла на тэрыторыі Весялоўскага сельскага савета. Работнікі Барысаўскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі мясцовага органа ўлады наведалі жыхароў вёскі Касцюкі. Грамадзяне былі задаволены такой сустрэчай, у некаторых адразу з'явіліся і пытанні ў сферы эксплуатацыі печаў і катлоў на цвёрдым паліве. Таксама людзі сталага ўзросту выказвалі падзякі за асаблівую ўвагу і выказаны клопат аб іх жыцці. Ратавальнікі не адмаўляліся і ад пасільнай дапамогі па гаспадарцы пенсіянерам, якія засталіся адны.

– Сёння вас бог да мяне паслаў – кажа жыхарка вёскі. – Мой сын паехаў на працу, а сама набраць вады з калодзежа я не змагла. Дзякуй вам, дзеткі, што не забываеце, нас сталых. Цяпер я зразумела, што пажарны апавяшчальнік будзе першы ў спісе маіх запланаваных пакупак.

http://www.borisov.gov.by/

←В Гомеле мужчина решил не расплачиваться в магазине - и вот что из этого вышло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика