Шумилинский район принял участие в республиканской акции «Чистый лес-2019″

Источник материала:  
Зробім  свет  вакол  чыстым!
У мінулую суботу жыхары раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес-2019”. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы.
Шумилинский район принял участие в республиканской акции «Чистый лес-2019″

Больш за дзясятак поўных пакетаў са смеццем – вынік работы дэсанта з Шумілінскага лясгаса на чале з дырэктарам Аляксандрам Лабынцавым, які адправіўся суботняй раніцай на возера Лескавіцкае. Чалавек трыццаць, у тым ліку і дзеці работнікаў, узброіўшыся пакетамі і пальчаткамі, прачасалі бераг возера і прылягаючы сасоннік і сабралі ўсё смецце, якое пакінулі за летні сезон пасля сябе не вельмі сумленныя адпачываючыя. Работнікі лясгаса прыхапілі з сабой пілу і акультурылі дрэвы і кустоўе на месцы масавага адпачынку.

Шумилинский район принял участие в республиканской акции «Чистый лес-2019″
Па словах галоўнага ляснічага лясгаса Дзмітрыя Падлешчука, удзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Чысты лес-2019” сёлета сталі таксама вучні Шумілінскай СШ №2, якія прыбралі ад смецця Светласельскі сасоннік, вучні Мішневіцкай школы, работнікі энергазбыту і ўсіх лясніцтваў. Былі прыбраны прыдарожныя палосы ўздоўж трас рэспубліканскага і мясцовага значэнняў, наведзены парадак на замацаваных тэрыторыях.
Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі ў гэты дзень прызы – сімвалічныя брэндавыя сувеніры. За тое, што клапоцяцца, каб свет вакол быў чыстым.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.
←В Гродненской области изучат положение детей, которых вернули родителям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика