Абласны суботнік па азеляненні тэрыторый пройдзе на Магілёўшчыне 19 кастрычніка
18.10.2019
—
Новости Общества
Абласны суботнік па азеляненні тэрыторый пройдзе на Магілёўшчыне 19 кастрычніка. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Планы мерапрыемстваў, дзе будуць вызначаны канкрэтныя аб’екты, тэрыторыі выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, а таксама крыніцы пасадачнага матэрыялу, павінны быць распрацаваны ўсімі раённымі выканаўчымі камітэтамі і сельвыканкамамі. Кіраўнікам арганізацый усіх формаў уласнасці прапаноўваецца ў рамках суботніка прывесці ў парадак, прыбраць уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі, арганізаваць і правесці работы па іх азеляненні.
Працоўныя калектывы Глушчыны таксама прымуць удзел у суботніку, будзе добра, калі да агульнай справы далучацца і іншыя жыхары раёна.