У кастрычніку варта зазірнуць у лес не толькі за дарамі прыроды. Кожны з нас мае магчымасць пакінуць свой след на роднай зямлі – пасадзіць дрэва. Такі майстар-клас напярэдадні рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” нам правялі работнікі Ярэміцкага лясніцтва.
Ад манітораў рэдакцыі мы трапілі на адказны фронт работ у 33 квартал у масіве каля вёскі Антанёва.
– Мы рэгулярна высаджваем дрэвы. Але часам культуры гінуць, ды і жывёлы, асабліва ласі, любяць імі паласавацца. Таму нам даводзіцца ў месцах, дзе такое здараецца, дапаўняць лясны фонд, – пракаментаваў майстар лесу Сяргей Хамёнка.
Што гэта значыць, мы ўбачылі на практыцы. І хутка, дзякуючы зладжанай працы работнікаў Ярэміцкага лясніцтва, там, дзе было пуста, зазелянелі парасткі елачак і соснаў.
Дарэчы, па традыцыі да акцыі “Чысты лес”, якая сёлета адбудзецца 19 кастрычніка, прыяднаюцца не толькі прадстаўнікі лясніцтваў Карэліччыны, але і жыхары разам з гасцямі нашага краю. Адзначым, што адным днём усё не абмяжуецца. Увесь бягучы тыдзень на тэрыторыі раёна дзеці разам з дарослымі змогуць паўдзельнічаць як ў высадцы новых дрэў, так і ў генеральнай уборцы лесу.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара