Перепись населения стартовала!

Источник материала:  

Перапіс насельніцтва стартаваў, прычым шпарка. Людзі з вялікай ахвотай карыстаюцца прадастаўленымі зручнасцямі — магчымасцю запоўніць анкету праз інтэрнэт і паслугамі стацыянарных участкаў.

Па словах загадчыка перапіснога ўчастка, арганізаванага ў МПЦ “Равеснік”, Людмілы Бобр, колькасць наведвальнікаў рэгулюецца… надвор’ем. Калі яно добрае — літаральна стаіць чарга. Калі ідзе дождж — наплыў значна меншы, але зусім не спыняецца.

Пераважна ідуць людзі сталага ўзросту, і не толькі, каб адказаць на “перапісныя пытанні”.

Гэтыя словы пацвярджаюць Святлана Шчапілава і Вячаслаў Меляшкевіч, якія вырашылі прыняць удзел у перапісе пазаўчора раніцай. Святлана Уладзіміраўна  ішла да сяброўкі і зайшла на ўчастак па дарозе. Часу патрабавалася каля пяці хвілін. Жанчына памятае, як праходзіла некалькі ранейшых перапісаў, і параўнаць сёлетні з імі цікава.

Вячаслаў Віктаравіч жа прыйшоў у тым ліку і за кансультацыяй. У яго сям’і некалькі чалавек зараз знаходзяцца за межамі краіны і не паспеюць вярнуцца дадому да канца перапісной кампаніі. Вось і жадаў атрымаць параду ад кампетэнтнай адказнай асобы.

←Смотрите, какой молодец: в Могилеве участковый спас девушку - она стояла на отливе окна четвертого этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика