В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Источник материала:  

Добраўпарадкаванне, развіццё прыватнага бізнесу, перадавы вопыт у аграрнай сферы — у аснову выязнога пасяджэння раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў лёг шырокі спектр напрамкаў. Свае падыходы прадэманстраваў Красненскі сельсавет, прызнаны па выніках мінулага года лепшым на Карэліччыне.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Першым населеным пунктам, у якім пабывалі ўдзельнікі пасяджэння, стала вёска Тударава. Тут налічваецца 36 дамоў, 16 з іх — гэта дачы. На працягу двух гадоў вяскоўцы за ўласныя сродкі ўсталёўваюць новыя платы замест трухлявых, пастаўленых у 2001 годзе за кошт сродкаў бюджэту. Згодна з артыкулам 65 Закона «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», прынятага ў 2004 годзе, плот — гэта ўласнасць домаўладальніка, які ён павінен трымаць у парадку.

У 2009 годзе ў будынку былых складскіх памяшканняў СВК «Маяк-Заполле» адкрылася станцыя тэхнічнага абслугоўвання. Яе дырэктар Ала Батура распавяла, што тады было адкрыта 4 рабочыя месцы. Сёння тут прафесійна рамантуюць аўтамабілі, праводзяць капрамонт рухавікоў, замену гаруча-змазачных матэрыялаў. З’явілася новая паслуга — апрацоўка пескаструем і антыкаразійная апрацоўка. Два дыягнастычных месца здаюць у арэнду індывідуальным прадпрымальнікам. У месяц абслугоўваюць ад 10 да 30 машын. Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, яшчэ некалькі гадоў таму жыхарам Карэліцкага раёна не было дзе абслужыць машыну, сёння ж у раёне працуюць тры СТА.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

У вёсцы Паланая ў мінулым годзе з’явілася добраўпарадкаваная і цалкам сучасная дзіцячая пляцоўка. І не за дзяржаўныя або спонсарскія грошы, а за ўласныя. Мясцоваму актывісту Барысу Партолю ўдалося пераканаць вяскоўцаў: дзецям лепш праводзіць час на свежым паветры, а не гуляць у камп’ютарныя гульні. Паланая — дагледжаная і сучасная вёска, у якой жыве шмат маладых сем’яў з дзецьмі. У госці да бабуль і дзядуль прыязджаюць унукі з бліжэйшых вёсак, Карэліч, Навагрудка, Мінска. Так што на выхадных і падчас школьных канікул вёска поўніцца дзіцячымі галасамі.

— Калісьці на месцы нашай пляцоўкі была пустка, — расказвае Барыс Партоль. — Вось я і падумаў: «А чаму б не абсталяваць тут міні-стадыён?»

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Спачатку тэрыторыю пусткі выраўнялі. Потым Барыс разам з іншымі аднавяскоўцамі ўзяліся за выраб арэляў, турнікоў, футбольных варот. Метал для будучых канструкцый збіралі на звалках, нешта прыносілі з дому. Дзеці таксама не засталіся ў баку: капалі ямкі для турнікоў і арэляў, фарбавалі атракцыёны, абсаджвалі пляцоўку жывой загараддзю. Хутка ў цэнтры Паланой вырасла пляцоўка, на якой можна пагуляць у футбол і валейбол, пакатацца на арэлях і канаце, паскакаць на батуце. Спортам тут займаюцца не толькі дзеці, але і дарослыя. Мясцовыя актывісты кажуць, што пляцоўку трэба абнесці агароджай, але пакуль на гэта няма грошай. А дзеці, якія літаральна кожны дзень праводзяць на ўпадабаным міні-стадыёне, дадаюць, што мараць аб альтанцы, якая абараняла б ад дажджу і спёкі. Пакуль жа ў планах крэатыўных паланаеўцаў — выраб горкі з гумовых пакрышак і баксёрскай грушы.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Удзельнікі пасяджэння пабывалі на рамонтна-механічных майстэрнях у Паланой. Па словах старшыні СВК «Маяк-Заполле» Віктара Маковіка, мехмайстэрні пабудаваны даволі даўно, яшчэ ў 80-х гадах, але заўсёды ўтрымліваюцца ў парадку, сюды пастаянна ўкладваюцца фінансы. На сёння тэрыторыя мехмайстэрняў цалкам забетанавана, устаноўлены новы плот, праведзены капітальны рамонт усіх памяшканняў і даху. Шклопакеты, усталяваныя ў майстэрні, надзейна ўтрымліваюць цяпло. Функцыянуюць душавая, пакой прыёму ежы.

У планах у кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства — будаўніцтва на тэрыторыі мехмайстэрняў двух новых збожжасховішчаў на 1600 тон. Тады вызваляцца ангары для захоўвання тэхнікі, якой у «Маяку» дастаткова. Аднак адміністрацыю хвалюе тое, што за яе штурвалам працуюць у асноўным пенсіянеры. Але пры гэтым у «Маяку» паспяваюць укладвацца ва ўсе агратэхнічныя тэрміны і ўтрымліваць лідарскія пазіцыі на раённым узроўні.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Гандлёвым абслугоўваннем жыхары сельсавета задаволеныя. Усяго тут працуюць 8 стацыянарных магазінаў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, два-тры разы на тыдзень па вёсках курсіруюць аўтамагазіны. Удзельнікі выязнога пасяджэння выканкама пабывалі ў краме прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «СЕБиШ» у вёсцы Паланая, які хутчэй нагадвае не сельскую гандлёвую кропку, а міні-маркет. Людзі асартыментам задаволеныя, кажуць прадаўцы. Тут абслугоўваюцца 103 мясцовых жыхара, з задавальненнем з трасы збочваюць праезджыя.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Тое, што малочныя рэкі наўпрост не залежаць ад тэхнічнага пераўзбраення, даказвае малочнатаварная ферма «Паланая». Тут утрымліваюцца 1200 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 800 галоў дойнага статку. Пабудаваная яшчэ ў савецкія часы і прайшоўшая невялікую рэканструкцыю, ферма штодня дае 19,7 літра малака ад адной каровы. Прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы на дарошчванні складае 900 грамаў. За 8 месяцаў 2019 года здадзена 87% малака гатункам экстра. На ферме працуюць 30 чалавек, з іх 9 даярак. Сярэдняя заработная плата ў аператараў машыннага даення складае 980 рублёў. Па словах Віктара Маковіка, гэтая ферма дае 53% ад агульнай колькасці малака, атрыманага ў гаспадарцы. Спецыялісты сельгаспрадпрыемства тлумачаць гэта тым, што круглы год каровы знаходзяцца на аднатыпным кармленні і атрымліваюць прафесійны догляд. У планах кіраўніцтва «Маяк-Заполле» будаўніцтва новага будынка цялятніка на 350 галоў.

Наступны пункт прыпынку — вёска Заполле. Па словах Тамары Лейка, хоць мясцовых жыхароў у ёй засталося няшмат, але з задавальненнем тут уступаюць у спадчыну або купляюць хаты пад дачы маладыя сем’і з Мінска, Мазыра, Баранавічаў. Нядаўна ў вёсцы прайшла газіфікацыя.

На прыкладзе Красненскай сярэдняй школы ўдзельнікі выязнога пасяджэння пераканаліся, што навучальная ўстанова можа быць яшчэ і культурна-спартыўным цэнтрам. Сёння тут займаюцца 110 дзяцей не толькі з Краснага, але і бліжэйшых вёсак. Па словах дырэктара школы Наталлі Бурак, вельмі запатрабавана школьная спартыўная зала. Заняткі фізічнай культурай тут праводзяць супрацоўнікі міліцыі, медыцынскія работнікі, мясцовыя жыхары прыходзяць пагуляць у валейбол.

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

В Красненском сельсовете власть работает в тандеме с населением. В деревне Полоная местные жители за собственные деньги построили детскую площадку

Вынікі выязнога пасяджэння раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў падвялі ў вялікай зале Карэліцкага райвыканкама.

Старшыня Красненскага сельвыканкама Тамара Лейка адзначыла, што на тэрыторыі сельвыканкама добра наладжана работа па выяўленні і зносе пустуючых дамоў. За 2018 год на тэрыторыі сельвыканкама знесена 13 дамоў, пахавана 5 падмуркаў. У выніку вызвалена каля 5 гектараў зямель, якія былі ўцягнутыя ў сельскагаспадарчы абарот. У бягучым годзе працягваецца работа па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў. Выяўлены 41 такі будынак. Ужо знесена 5 дамоў, вядуцца работы па пахаванні падмуркаў.

Трывожыць старшыню Красненскага сельвыканкама Тамару Лейка і санітарны стан населеных пунктаў. На сённяшні дзень цэнтралізаваным зборам адходаў ахоплена 22 з 24 населеных пунктаў, што складае 91,7%. Аднак ахоп насельніцтва дамоўнымі абавязальніцтвамі па планава-рэгулярнай санітарнай ачыстцы з боку РУП ЖКГ па шэрагу населеных пунктаў невялікі, усяго 1-2 чалавекі. Усяго камунгас заключыў 358 дагавораў на вываз смецця, што складае 39% ад наяўнасці ўсіх гаспадарак. Жыхары вёсак павінны ведаць, што паслуга на заключэнне дагавораў на вываз смецця з’яўляецца абавязковай згодна з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Адзін з пунктаў закона абвяшчае: «Адмова ад заключэння дагавора (жаданне скасаваць дагавор) не вызваляюць уласнікаў жылых дамоў ад унясення платы за паслугу па вывазу смецця».

Патрабуе вырашэння пытанне выкарыстання пустуючых будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці СВК «Маяк-Заполле»: былых Пагорскага клуба-бібліятэкі, Дальнаруцкай базавай школы, адміністрацыйнага будынка ў в. Дольная Рута, а таксама маёмасці Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства: крамаў у вёсках Паланая, Кальчычы, Пагор’е, Тударава. Патрабуе рамонту Красненскі Дом культуры.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адзначыў:

— Яшчэ два гады таму на тэрыторыі Карэліцкага раёна налічвалася 46 міні-палігонаў. За 2 гады іх колькасць скарацілася да 23. І яна будзе памяншацца. Таму задача камунальнікаў — максімальна ахапіць цэнтралізаваным зборам смецця як мага больш вяскоўцаў.

Рашэннем прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама вызначана, што РУП ЖКГ да 1 красавіка 2020 года правядзе дзейсную працу з вяскоўцамі, якія не заключылі дамовы з прадпрыемствам на вываз смецця. СВК «Маяк-Заполле» і Карэліцкі філіял Гродзенскага аблпа на працягу 2020 года абавязаны вырашыць пытанне па ўключэнню ў гаспадарчы абарот пустуючых будынкаў шляхам перапрафілявання, здачы ў арэнду або продажу. Дырэктар Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Аляксандр Саўко паведаміў, што будынкі пустуючых магазінаў у Кальчычах і Паланой будуць знесены, а зямельныя ўчасткі прададзены з аўкцыёнаў у першым квартале 2020 года.

Закранулі на пасяджэнні выканкама і пытанне лазневага абслугоўвання насельніцтва ў раёне. Сёння ў раёне працуюць 13 грамадскіх лазняў. 2 з іх знаходзяцца на балансе жылкамунгаса, 11 — сельгаспрадпрыемстваў. Акрамя таго, на базе рамонтна-механічных майстэрняў сельгасарганізацый абсталяваны душавыя, якімі могуць карыстацца не толькі работнікі прадпрыемства, але і мясцовыя жыхары. Нарматыў абслугоўвання сацыяльнага стандарту «Наяўнасць лазняў і памывачных месцаў» выконваецца на 100%.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара

←Станет четырехполосным и более высоким. Как изменится закрытый на ремонт путепровод в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика