Славілі працу на зямлі

Источник материала:  

У мінулую суботу, не будзе перабольшваннем сказаць, усе шляхі-дарогі вялі ў Браслаў. Менавіта ў гэтым маляўнічым куточку Беларусі ладзіўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019», удзел у якім бралі дэлегацыі з усіх раёнаў Прыдзвінскага краю. Горад сустракаў гасцей у святочным убранстве, значна пахарашэўшымі і памаладзеўшымі пасля рамонту будынкамі і дарогамі, безліччу тэматычных пляцовак, гандлёвых кропак, што раскінуліся ўздоўж вуліц.   

Славілі  працу на зямлі

Ушаноўваць лепшых працаўнікоў вёскі сталі яшчэ да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў. У актавай зале гімназіі намеснік старшыні аблвыканкама Б. С. Яфрэмаў уручыў узнагароды пераможцам абласных спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю, якія занялі другое і трэцяе месцы, тут жа ўшаноўвалі працаўнікоў і ў іншых намінацыях. Сярод іх і нашы землякі – дырэктар ААТ «Проземле-Агра» М. Ю. Скрабнеўскі атрымаў з рук Барыса Сяргеевіча Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. А. Лабушаў уручыў дырэктару ААТ «Палац працы-Агра» С. П. Кузьміну Нагрудны знак «За заслугі».

Славілі  працу на зямлі

Толькі што Нагрудны знак «За заслугі» атрымаў С. П. Кузьмін (злева).

На галоўнай сцэне свята ў мястэчку «Ліснічоўка» старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанка зачытаў віншаванне ўдзельнікам і гасцям фестывалю-кірмашу ў Браславе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Удзячнасць кіраўніка дзяржавы ўсім, хто ўнёс уклад у тое, каб Віцебшчына сабрала каля мільёна тон хлеба, пажаданне не спыняцца на дасягнутым і руплівай працай мацаваць дабрабыт краіны.
Шматлікіх гасцей і жыхароў Браслава вітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што Браслаў сабраў залаты фонд аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, лепшых працаўнікоў хлебнай нівы – спецыялістаў, кіраўнікоў. Свята – даніна павагі тым, хто працуе на зямлі. Хлеб – знак яднання людзей і веліч нялёгкай працы. Вынікі сялянскай працы ў кожным доме, у кожнай сям’і.
Хлебаробы Прыдзвін-скага краю ў нялёгкіх умовах сабралі 980 тысяч тон хлеба, што на трэць больш мінулагодняга, выканалі дзяржаўны заказ. Вобласць узяла курс на інтэнсіўнае земляробства. Улік кліматычных умоў, граматная работа кадраў, неабходная тэхнічная аснашчанасць тэхнікай і яе эфектыўнае выкарыстанне – у аснове поспеху.
Значную частку святочных мерапрыемстваў заняла цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў, тых, хто зранку да позняга вечара шчыраваў дзеля будучага ўраджаю.
Узнагароды ўручалі М. М. Шарснёў, У. П. Андрэйчанка, іншыя ўдзельнікі мерапрыемства. Уладзімір Паўлавіч адзначыў, што Віцебская вобласць прайшла праверку на трываласць, ёй ёсць чым ганарыцца. Гэта добры вынік, і ўдзячнасць У. П. Андрэйчанкі за старанную працу кожнаму, хто забяспечыў каравай Прыдзвінскага краю.

Славілі  працу на зямлі

М. Ю. Скрабнеўскі.

У гэты дзень першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчу Чашніцкага райвыканкама М. І. Мільчанін атрымаў каштоўны падарунак, які ўручыў старшыня савета дырэктараў ААТ «Евроторг» А. І. Літвін.
На сцэну паднімаўся і дырэктар ААТ «Іванскі-Агра» У. У. Касцюкоў – начальнік філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» А. М. Лапаткін уручыў гаспадарцы трактар.

Славілі  працу на зямлі

І, канечне, нямала прыемных хвілін падаравалі прысутным выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, заслужанай артысткі Расіі Варвары.

 

 

 

 

 

←Сегодня отмечается Международный день пожилых людей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика