В Шумилино представители «ЭкаБума» считали велосипедистов и угощали их клубникой

Источник материала:  
«Веласіпедысты,  падлічыцеся!»
Ініцыятарам экалагічнай акцыі ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі» выступілі ў Шуміліне прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «ЭкаБум», якія 21 верасня правялі на гарадскім рынку акцыю «Веласіпедысты, падлічыцеся!».
В Шумилино представители «ЭкаБума» считали велосипедистов и угощали их клубникой

Шумілінскі рынак быў выбраны не выпадкова, бо ў суботу гэта бойкае і мнагалюднае месца. Прадстаўнікі «ЭкаБума» на чале са старшынёй праўлення Ірынай Кулікавай падыходзілі да веласіпедыстаў, дзякавалі ім за тое, што яны выбралі экалагічны бяспечны від транспарту і частавалі клубніцамі, а таксама раздавалі памяткі па бяспечнай яздзе. Усяго за паўгадзіны ля рынка мы налічылі 36 веласіпедыстаў.
Удзельнікі «ЭкаБума» пабывалі на веластаянках многіх прадпрыемстваў і арганізацый, адзначылі, што пераважная большасць з іх абсталявана па правілах. А пераможцам аказалася ПМК-70, на стаянцы якой налічылі ажно 24 веласіпеды. Прадпрыемству ўручаны сертыфікат «Самая веласіпедная арганізацыя Шуміліншчыны».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2019 г.
←Чиновник против блогера. Глава Слонимского райисполкома подал в суд на автора телеграм-канала NEXTA

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика